Прэзідэнцкія выбары ў Малдове (2024)

выбары прэзідэнта Рэспублікі Малдова

Прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Рэспубліцы Малдова ў два туры: 20 кастрычніка 2024 года першы тур (адначасова з рэферэндумам аб уступленні краіны ў Еўрапейскі саюз) і 3 лістапада 2024 года другі тур.

< 2020   2028 >
Прэзідэнцкія выбары ў Малдове
20 кастрычніка 2024 (першы тур)
3 лістапада 2024 (другі тур)
Кандыдат: Мая Санду Аляксандр Стаяногла
Галасоў у першым туры: 656 852
(42,49 %)
401 215
(25,95 %)
Галасоў у другім туры: 930 238
(55,35 %)
750 371
(44,65 %)

Вынік выбараў: Мая Санду пераабрана Прэзідэнтам у другім туры

Па выніках першага тура выбараў, ніводны кандыдат не змог атрымаць больш за палову галасоў выбаршчыкаў, таму быў прызначаны другі тур, у якім прынялі ўдзел лідэры першага тура Мая Санду і Аляксандр Стаяногла.

Выбарчая сістэма

правіць

17 красавіка 2024 года старшыня парламента Рэспублікі Малдова Ігар Гросу аб’явіў аб правядзенні прэзідэнцкіх выбараў адначасова з рэферэндумам аб уступленні ў Еўрапейскі саюз (ЕС) 20 кастрычніка. Рашэнне было ўхвалена парламентам Рэспублікі Малдова 16 мая[1][2].

Патрабаванні да кандыдатаў

правіць

Канстытуцыя Рэспублікі Малдова (п. 2 арт. 78) вызначае чатыры ўмовы, якім павінен адпавядаць кандыдат у прэзідэнты: мець грамадзянства Рэспублікі Малдова, быць не маладзейшым за 40 гадоў, пражываць у Малдове не менш за 10 гадоў і валодаць дзяржаўнай мовай. Артыкул 80 Канстытуцыі ўстанаўлівае тэрмін паўнамоцтваў: адна асоба не можа займаць пасаду больш за два тэрміны запар[3].

Працэдура

правіць

Кандыдаты могуць быць вылучаныя палітычнай партыяй, выбарчым альянсам ці балатавацца як незалежныя кандыдаты. Яны павінны сабраць не менш за 15 000 подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку як мінімум у палове адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак другога ўзроўню Малдовы, у кожным з якіх не менш за 600 подпісаў[4].

Вынікі выбараў можна лічыць сапраўднымі толькі ў тым выпадку, калі яўка будзе роўная або перавышаць 33%[5].

Прэзідэнтам абіраецца кандыдат, які набраў абсалютную большасць галасоў. Калі ніводзін з кандыдатаў не набірае большасці галасоў, другі тур паміж двума кандыдатамі, якія набралі ў першым туры найбольшую колькасць галасоў, праводзіцца праз два тыдні пасля першага тура. Кандыдат, які набраў найбольшую колькасць галасоў у другім туры, становіцца прэзідэнтам[5].

Кандыдаты

правіць

У перыяд з 21 па 31 жніўня ЦВК Рэспублікі Малдова атрымала 23 заяўкі аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп у падтрымку 19 кандыдатаў, з якіх 13 заявак былі задаволены[6]. Двум з гэтых ініцыятыўных груп не ўдалося зарэгістраваць свайго кандыдата на выбарах.

Выбары

правіць

Першы тур

правіць

Пасля апрацоўкі ЦВК 100 % пратаколаў дзейны прэзідэнт Рэспублікі Малдова Мая Санду набрала 42,49 %, былы генпракурор Аляксандр Стаяногла сабраў 25,95 %[7].

ЦВК рэспублікі прызначыў на 3 лістапада 2024 года другі тур выбараў, у якім удзельнічаюць Мая Санду і Аляксандр Стаяногла[8].

Другі тур

правіць

Паводле дадзеных ЦВК, пасля апрацоўкі 100% пратаколаў Мая Санду набірае 55,35% галасоў, Аляксандр Стаяногла, атрымлівае 44,65%. Яўка на выбарах склала крыху больш за 54 %[9].

Зноскі

правіць
  1. Moldova to hold referendum on joining EU in October. The Kyiv Independent (16 мая 2024).
  2. Moldova To Hold Presidential Vote, EU Referendum In October. Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (16 мая 2024).
  3. Republic of Moldova Constitution of 1994 with Amendments through 2016
  4. Regulations
  5. а б Statutul și atribuțiile președintelui Republicii Moldova
  6. "Promo-LEX released the second report of the Observation Mission for the election on 20 October". European Platform for Democratic Elections. 2024-09-25.
  7. Полные результаты первого тура на сайте ЦИК Молдавии
  8. Майя Санду вышла во второй тур выборов президента Молдовы. На референдуме об интеграции в ЕС разрыв оказался минимальным (руск.). BBC News Русская служба (20 кастрычніка 2024). Праверана 27 кастрычніка 2024.
  9. Alegeri pentru funcția de Preşedinte al Republicii Moldova, Turul II(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2025. Праверана 5 лістапада 2024.