Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы (2020)

Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы ў 2020 годзе — чарговыя ўсенародныя выбары прэзідэнта Польскай Рэспублікі. Першы тур прайшоў 28 чэрвеня 2020 года. Другі тур выбараў адбываецца праз два тыдні, 12 ліпеня. Дзеючы кіраўнік краіны Анджэй Дуда быў пераабраны на наступны тэрмін.

< 2015  Польшча
Выбары прэзідэнта Польшчы
28 чэрвеня 2020

Перадгісторыя правіць

Выбары прэзідэнта Польшчы першапачаткова планаваліся на 10 мая, але галасаванне перанеслі праз пандэмію каранавіруса COVD-19. Рашэнне пра перанос выбараў прымалася на фоне вострай палітычнай палемікі[1].

Першы тур правіць

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся 28 чэрвеня ў 7 раніцы. Палякі абіралі кіраўніка дзяржавы з ліку 11 прэтэндэнтаў, уключаючы дзеючага прэзідэнта краіны Анджэя Дуду. Сярод яго супернікаў на пасаду прэзідэнта ў першым туры былі мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, вядомы журналіст Шыман Галоўня, правы палітык Кшыштаф Босак, левы Роберт Бедрань і лідар Сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Пяць іншых кандыдатаў — прадпрымальнік, які нядаўна стаў палітыкам Марак Якубяк, акадэмік Міраслаў Пятроўскі, бізнесмен Павел Танайна, палітык і грамадскі дзеяч Вальдэмар Віткоўскі і самазаняты Станіслаў Жуўтак[2].

Паводле новаўвядзенняў у польскае заканадаўства, выкліканых эпідэміяй каранавіруса, прэзідэнцкія выбары ў Польшчы праходзяць па змяшанай сістэме — па пошце і традыцыйнае галасаванне на ўчастку. Па словах намесніка міністра замежных спраў, рэкордныя 387 тысяч палякаў замежжа зарэгістраваліся для ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах.

Найбольш галасоў атрымаў дзейсны прэзідэнт Анджэй Дуда — 43,5 % галасоў. 12 ліпеня ў другім туры за пасаду прэзідэнта будзе ён змагацца з Рафалам Тшаскоўскім, якому ў нядзелю даверыла 30,46 % выбаршчыкаў[3].

Другі тур правіць

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся 12 ліпеня. За галоўную пасаду ў дзяржаве змагаліся: дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда пры падтрымцы кіруемых Аб’яднаных правых сіл і кандыдат ад апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі. Падчас другога тура прэзідэнцкіх выбараў у краіне і за яе межамі працавала больш за 27 тысяч 200 выбарчых акруг. Больш за 29 мільёнаў грамадзян мела права голасу, у тым ліку больш за 519 тысяч за мяжой[4].

Выбары завяршыліся перамогай Анджэя Дуды, які быў пераабраны на другі прэзідэнцкі тэрмін, атрымаўшы 51,03% галасоў выбаршчыкаў. Рафал Тшаскоўскі атрымаў 48,97%[5].

Зноскі