Прэзідэнцкія выбары ў Расіі (2024)
Артыкул або раздзел асвятляе будучую падзею. |
Вы́бары прэзідэ́нта Расі́і маюць адбыцца 17 сакавіка 2024 года. Прэзідэнт абіраецца на тэрмін 6 гадоў. Калі ў першым туры пераможац не будзе вызначаны, другі тур мае адбыцца 7 красавіка 2024.
17 сакавіка 2024 года |
---|
Кандыдаты правіць
Палітычныя партыі, прадстаўленыя ў Дзярждуме ці заканадаўчых органах не менш як траціны суб’ектаў федэрацыі, могуць вылучаць кандыдатаў без збору подпісаў. Такімі партыямі з’яўляюцца «Адзіная Расія», КПРФ, «Справядлівая Расія» і «Яблыка».
Палітычны кантэкст і «Праблема 2024» правіць
Палітыка |
Расія |
Гэты артыкул — частка серыі: |
Выбары |
«Праблема 2024» звязаная з магчымым пераходам улады ў Расіі пасля заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Уладзіміра Пуціна. Паводле Кацярыны Шульман, ідзе шырокі пошук элітарнага пакту, альтэрнатыва — вайна ўсіх супраць усіх. На думку Алега Чарназуба, расійская эліта можа знайсці шляхі вырашэння гэтай праблемы, напрыклад, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Расіі Валерый Зоркін прапанаваў змяніць Канстытуцыю, Старшыня Дзяржаўнай Думы Вячаслаў Валодзін прапанаваў пашырыць паўнамоцтвы парламента. Падчас падрыхтоўкі да галасавання па папраўках Пуцін дапусціў свой удзел у выбарах 2024 года[1]. «Праблема 2024» была вырашана[2].
Да гэтага калі Канстытуцыйны Суд, які ў 1998 годзе забараніў Барысу Ельцыну ісці на трэці прэзідэнцкі тэрмін у падобнай сітуацыі, на гэты раз прыняў супрацьлеглае рашэнне[3].
Галасаванне правіць
Зноскі
- ↑ Путин допустил участие в выборах президента в 2024 году Архівавана 4 ліпеня 2020..
- ↑ Как Путин решил «проблему 2024» Архівавана 5 ліпеня 2020..
- ↑ Конституционный суд признал легитимным обнуление сроков Путина Архівавана 1 ліпеня 2020..
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх