Прэм’ер-міністр Грэнландыі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Прэм'ер-міністр Грэнландыі)

Прэм'ер-міністр Грэнландыі (дацк.: Landsstyreformand, грэнл.: Naalakkersuisut siulittaasuat) — кіраўнік урада і выканаўчай улады ў Грэнландыі, якая з'яўляецца аўтаномнай тэрыторыяй Даніі, кіруе ўнутранымі справамі вострава пры ажыццяўленні знешняй, фінансавай і абароннай палітыкі метраполіяй. Пасада з'явілася пасля атрымання самакіравання ў 1979 годзе, а ў 2008 годзе паўнамоцтвы грэнландскага ўрада былі пашыраны.

Прэм'ер-міністр Грэнландыі з'яўляецца кіраўніком найбуйнейшай партыі ў Ландстынгу і зацвярджаецца большасцю галасоў у гэтым органе.

Спіс прэм'ер-міністраў Грэнландыі правіць

Імя Пачатак паўнамоцтваў Канчатак паўнамоцтваў Палітычная партыя
Ёнатан Мотцфелт (1-ы тэрмін) 1 мая 1979 18 сакавіка 1991 Наперад
Ларс-Эміль Ёхансен 18 сакавіка 1991 19 верасня 1997 Наперад
Ёнатан Мотцфелт (2-гі тэрмін) 19 верасня 1997 14 снежня 2002 Наперад
Ханс Энаксен 14 снежня 2002 12 чэрвеня 2009 Наперад
Куўпік Клейст 12 чэрвеня 2009 12 сакавіка 2013 Народная супольнасць
Алека Хаманд 12 сакавіка 2013 30 верасня 2014 Наперад
Кім Кільсэн 30 верасня 2014 2021 Наперад