Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі
Федэра́цыя прафсаю́заў Белару́сі (скар.: ФПБ) — нацыянальны прафсаюзны цэнтр, рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне прафесійных саюзаў, іх аб’яднанняў і асацыіраваных членаў.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі | |
---|---|
ФПБ | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | рэспубліканскае добраахвотнае незалежнае аб’яднанне |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 5 кастрычніка 1990 |
1prof.by | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУтворана 5—6 кастрычніка 1990 на XVII з’ездзе прафсаюзаў Беларусі, які абвесціў сябе I з’ездам ФПБ і прыняў Статут ФПБ. З’яўляецца правапераемніцай Беларускай рэспубліканскай рады прафесійных саюзаў. Вышэйшы орган ФПБ — З’езд, вышэйшы кіруючы орган у перыяд паміж з’ездамі — Савет ФПБ, у перыяд паміж Пленумамі Савета ФПБ — яго Прэзідыум, у які ўваходзяць кіраўнікі буйных галіновых прафсаюзаў, абласных аб’яднанняў прафсаюзаў, прадстаўнікі нізавых прафсаюзных структур. Асноўны прынцып фарміравання кіруючых органаў ФПБ — прамое абранне на З’ездзе.
Старшыні нацыянальнага прафцэнтра:
- Уладзімір Ганчарык (1986—2001)
- Франц Вітко (2001—2002)
- Леанід Козік (2002—2014)
- Міхаіл Орда (з 2014—2024)
- Юрый Сянько (з 2024 года)[3]
Мэты
правіцьАсноўнымі мэтамі дзейнасці Федэрацыі прафсаюзаў з’яўляюцца:
- павышэнне ўзроўню жыцця, матэрыяльнага дабрабыту членаў прафсаюзаў і членаў іх сем’яў;
- каардынацыя дзеянняў членскіх арганізацый па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сябраў прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ;
- умацаванне салідарнасці і адзінства дзеянняў прафсаюзнага руху рэспублікі;
- удасканаленне і развіццё сістэмы сацыяльнага партнёрства, форм і метадаў узаемадзеяння прафсаюзаў (iх аб’яднанняў), наймальнiкаў (iх аб’яднанняў) i органаў дзяржаўнага кіравання.
Ацэнкі
правіцьБеларускі палітолаг Валерый Карбалевіч мяркуе, што адзяржаўленыя прафсаюзы Беларусі не абараняюць сацыяльных і працоўных правоў наёмных работнікаў. Ён паказвае ФПБ як перажытак савецкай таталітарнай сістэмы і адзначае, што яе задача палягае ў забеспячэнні палітычнай стабільнасці і лаяльнасці працоўных калектываў[4].
Членскія арганізацыі
правіцьФедэрацыя прафсаюзаў Беларусі мае тэрытарыяльна-галіновую структуру. Тэрытарыяльныя аддзяленні ФПБ прысутнічаюць ва ўсіх абласцях Беларусі і ў сталіцы.
Галіновымі арганізацыямі ФПБ з'яўляюцца[5]:
- Беларускі прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
- Беларускі прафсаюз работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва
- Беларускі прафсаюз работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці
- Беларускі прафсаюз банкаўскіх і фінансавых работнікаў
- Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу
- Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму
- Беларускі прафсаюз работнікаў аховы здароўя
- Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
- Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў
- Беларускі прафсаюз работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў
- Беларускі прафсаюз работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці
- Беларускі прафсаюз работнікаў транспарту і камунікацый
- Беларускі прафсаюз работнікаў сувязі
- Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі
- Беларускі прафсаюз работнікаў галін прамысловасці
Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
правіцьЗ 1989 года раз на два гады Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі напярэдадні Першамая ўручае прэмію ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці. З 1989 года лаўрэатамі прэміі стала больш за 200 чалавек[6].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі
- Афіцыйны сайт