Прэмія Цьюрынга (англ.: Turing Award) — самая прэстыжная прэмія ў інфарматыцы, якая ўручаецца Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі за выдатны навукова-тэхнічны ўклад у гэтай вобласці.

Змест

Статус і парадак прысуджэнняПравіць

Прэмія заснавана Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі ў гонар выдатнага англійскага навукоўца Алана Цьюрынга, які атрымаў першыя глыбокія вынікі адносна вылічальнасці задоўга да з'яўлення першых электронна-вылічальных машын.

Прэмію штогадова атрымліваюць адзін або некалькі спецыялістаў у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, чый уклад у гэтай галіне меў моцны і працяглы ўплыў на камп'ютарную супольнасць[1]. Прэмія можа быць прысуджана аднаму чалавеку не болей за адзін раз. У сферы інфармацыйных тэхналогій прэмія мае статус, аналагічны Нобелеўскай прэміі ў акадэмічных колах. Упершыню Прэмія Цьюрынга была прысуджана ў 1966 годзе Алану Перлісу за развіццё тэхналогіі стварэння кампілятараў.

У 2000-я гады прэміяльны фонд спансіраваўся карпарацыямі Intel і Google, штогадовы памер прэміі складаў $250 тыс., з 2014 года штогадовы прызавы фонд быў павялічаны да $1 млн, а кампанія Google стала адзіным спонсарам прэміі[2][3].

Лаўрэаты Прэміі ЦьюрынгаПравіць

Год Лаўрэат Прычына прысуджэння
1966   Алан Дж. Перліс За яго ўплыў у вобласці абагульненых тэхнік праграмавання і пабудавання кампілятараў.
1967   Морыс Уілкс Прафесар Уілкс найболей вядомы як праекціроўшчык EDSAC, першага камп'ютара, які дапускаў унутранае захоўванне праграм. Пабудаваны ў 1949 годзе, EDSAC выкарыстоўваў памяць на лініях затрымкі. Ён таксама вядомы, у сааўтарстве з Вілерам і Гілам, як аўтар кнігі «Preparation of Programs for Electronic Digital Computers», 1951 года, у якой уводзіцца найважнейшае паняцце бібліятэкі.
1968   Рычард Хэмінг За працы ў галіне лікавых метадаў, сістэм аўтаматычнага кадзіравання, кодаў выяўлення і выпраўлення памылак
1969   Марвін Мінскі За піянерскія працы па праблеме штучнага інтэлекта
1970   Джэймс Уілксан За яго даследаванні ў галіне вылічальнага аналізу, якія садзейнічалі выкарыстанню высокаскорасных лічбавых камп'ютараў і набылі асаблівае значэнне ў святле яго прац па вылічэннях у лінейнай алгебры і ”адваротным” аналізе памылак
1971   Джон Мак-Карці Лекцыя доктара Мак-Карці ”Сучасны стан даследаванняў па штучным інтэлекце” асвятляе стан рэчаў у вобласці, якая абавязана многімі істотнымі поспехамі яго працам
1972   Эсгер Дэйкстра Эсгеру Дэйкстры належыць значны ўклад у канцы 1950-х гадоў у распрацоўку мовы АЛГОЛ, мову праграмавання высокага ўзроўню, якая стала ўвасабленнем выразнасці і матэматычнай строгасці. Ён адзін з найярчэйшых прадстаўнікоў навукі і мастацтва моў праграмавання ва ўсёй іх агульнасці, а таксама чалавек, які шмат у чым садзейнічаў разуменню іх структуры, уяўлення і рэалізацыі. Яго публікацыі на працягу пятнаццаці гадоў ахопліваюць шырокі спектр тэм ад тэарэтычных артыкулаў па тэорыі графаў да базавых інструкцый, апісанняў і філасофскіх разважанняў у галіне моў праграмавання
1973   Чарльз Бахман За яго выдатны ўклад у тэхналогіі баз дадзеных
1974   Дональд Кнут За яго вялізны ўклад у аналіз алгарытмаў, распрацоўку моў праграмавання, асабліва за стварэнне шырока вядомай серыі кніг пад агульнай назвай «Мастацтва праграмавання»
1975   Аллан Ньюэл
  Герберт Сайман
За іх агульныя намаганні на працягу дваццаці гадоў, у пачатку сумесна з Дж. К. Шоу, у складзе карпарацыі RAND, пазней разам з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкімі групамі універсітэта Карнегі-Мелан, адзначыліся фундаментальным укладам у штучны інтэлект, псіхалогію механізмаў чалавечага ўспрымання і апрацоўку спісаў
1976   Майкл Рабін
  Дана Скот
За іх агульны артыкул пад назвай ”Канечныя аўтаматы і праблема вырашальнасці для іх”, у якой была прапанавана ідэя недэтэрмінаванага аўтамата, канцэпцыі, якая даказала пазней сваю выключную каштоўнасць. Іх артыкул, які стаў класічным, паслужыў крыніцай натхнення для многіх наступных прац у гэтай галіне
1977   Джон Бэкус За яго глыбокі, станоўчы, не пазбаўлены працяглага ўплыву ўклад у праектаванне практычных высокаўзроўневых праграмных сістэм, у прыватнасці за яго працу над мовай Фартран, і яго арыгінальную публікацыю па фармалізацыі спецыфікацый моў праграмавання
1978   Роберт Флойд За яго несумненны ўплыў на метадалогію стварэння эфектыўнага і надзейнага праграмнага забяспечэння і за яго дапамогу ў станаўленні такіх галін камп'ютарных навук, як тэорыя парсінга, семантыка моў праграмавання, аўтаматычная верыфікацыя праграм, аўтаматычнае праграмаванне і аналіз алгарытмаў
1979   Кенет Айверсан За яго піянерскую працу ў галіне моў праграмавання і матэматычнага запісу, якія мелі вынікам тое, што зараз вядома сярод спецыялістаў як APL, за яго ўклад у рэалізацыю інтэрактыўных сістэм, выкарыстанне APL у адукацыйных мэтах, а таксама ў тэорыю і практыку моў праграмавання
1980   Ч. Энтані Р. Хоар За яго фундаментальны ўклад у вызначэнне і распрацоўку моў праграмавання”
1981     Эдгар Код За яго фундаметнальны і працяглы ўклад у тэорыю і практыку сістэм кіравання базамі дадзеных, асабліва рэляцыйнага тыпу
1982   Стывен Артур Кук За істотны прагрэс, дасягнуты ім у разуменні складанасці вылічэнняў. Яго праца легла ў аснову тэорыі NP-поўнасці. Даследаванне ўласцівасцей і меж гэтага класа стала адным з найважнейшых напрамкаў тэорыі вылічальных сістэм за апошнія дзесяць гадоў

Зноскі

  1. A. M. Turing Award. ACM. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 5 лістапада 2007.
  2. Google to Provide All Funding for Most Prestigious Award in Computing (англ.) , Асацыяцыя вылічальнай тэхнікі (2014-11-13). Праверана 21 лістапада 2014. «ACM (the Association for Computing Machinery) is today announcing that the funding level for the ACM A.M. Turing Award is now $1,000,000, to be provided by Google Inc».
  3. Грашовая ўзнагарода за прэмію Цьюрынга амаль зраўнялася з Нобелеўскай (руск.) , OSZone (2014-11-21). Праверана 21 лістапада 2014.

СпасылкіПравіць