Прэм’ер-дывізіён Лігі Ірландыі

Прэм’ер-дывізіён Лігі Ірландыі (англ.: League of Ireland Premier Division, ірл.: Príomhroinn Sraith na hÉireann) — найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Ірландыі па футболе. У турніры бяруць удзел 10 клубаў, сезон праходзіць з сакавіка па ліст апад, кожная каманда праводзіць па 36 матчаў. Большасць гульняў праходзіць па пятніцах, некаторыя — у суботу і нядзелю. З 2000 па 2008 гады насіў назву Eircom Premier League, у цяперашні момант тытульным спонсарам з’яўляецца кампанія Airtricity, такім чынам афіцыйная назва турніру — SSE Airtricity Premier League.

Прэм’ер-дывізіён Лігі Ірландыі
League of Ireland Premier Division
Краіна Ірландыя Ірландыя
Федэрацыя УЕФА
Заснаваны 1985
Кол-ць каманд 12
Узровень у сістэме ліг 1
Выбыванне ў Першы дывізіён
Нацыянальныя турніры Кубак Лігі Ірландыі
Кубак Футбольнай асацыяцыі Ірландыі
Міжнародныя турніры Ліга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Кубак Сетанты Спорт
Дзеючы пераможца Шэмрак Роверс (19-ы тытул, сезон 2021)
Найбольш тытулаваны Шэмрак Роверс (19 тытулаў)
TV партнёры RTÉ 2
Setanta Sports
Сайт AirtricityLeague.ie

Чэмпіянат быў створаны ў 1985 годзе, калі было прынята рашэнне падзяліць Лігу Ірландыі на два дывізіёны: Прэм’ер-дывізіён і Першы дывізіён. З 1921 года чэмпіёнамі Ірландыі станавіліся 19 клубаў, бягучым чэмпіёнам (сезона 2021 года) і найбольш тытулаваным клубам з’яўляецца «Шэмрак Роверс» з 19 перамогамі.