Старшыня Савета Міністраў Італіі

(Пасля перасылкі з Прэм’ер-міністр Італіі)

Старшыня Савета Міністраў Італіі (італ.: Presidente del Consiglio dei Ministri) — кіраўнік урада Італьянскай Рэспублікі.

Старшыня Савета Міністраў Італіі
італ.: Presidente del Consiglio dei Ministri


Пасаду займае
Джорджа Мелоні
з 22 кастрычніка 2022
Узначальвае Савет Міністраў Італіі
Форма звароту Яго Эксцэленцыя
Афіцыйная рэзідэнцыя Палацца Кіджы ў Рыме
Прызначаецца Прэзідэнтам Італіі
Пасада з’явілася 1946
governo.it (італ.)
Палацца Кіджы ў Рыме — рэзідэнцыя Старшыні Савета Міністраў Італіі

Фармальна прызначаецца на пасаду прэзідэнтам краіны, але рэальна з’яўляецца прадстаўніком парламенцкай большасці.

Старшыня Савета Міністраў кіруе дзейнасцю ўрада і на практыцы з’яўляецца кіраўніком краіны, прадстаўляе Італію на сустрэчах глаў дзяржаў і ўрадаў. Старшыня Савета Міністраў падае на зацвярджэнне прэзідэнту спіс членаў урада. Ён змацоўвае сваім подпісам усё законы, падпісаныя прэзідэнтам.

Адноснай слабасцю пасады Старшыні Савета Міністраў у Італіі з’яўляецца немагчымасць для яго вызваліць ад пасады індывідуальных міністраў. У пэўнай ступені з гэтым звязана частая змена глаў урадаў, а таксама частая фармальная змена ўрадаў без замены старшыні. Гэтак, Альчыдэ дэ Гасперы, які займаў гэту пасаду ў 19451953, фармальна ўзначальваў восем розных урадаў. 22 лютага 2014 года Старшынёй Савета міністраў прызначаны Матэа Рэнцы. Па выніках рэферэндума Рэнцы падаў ў адстаўку і міністр замежных спраў ў ягоным кабінеце Паала Джэнцілоні быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам. 1 чэрвеня 2018 года Старшынёй Савміна па выніках кааліцыйных перамоў пасля перамогі апазіцыі на выбарах быў прызначаны Джузэпэ Контэ.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць