Прэм’ер-міністр Аўстраліі
Прэм'ер-міністр Аўстраліі (англ.: Prime Minister of Australia) — кіраўнік аўстралійскага ўрада і кабінета міністраў Аўстраліі. Займае свой пост па прадстаўленню генерал-губернатара Аўстраліі. Практычна пост прэм'ер-міністра з'яўляецца самым важным палітычным пастом у палітычнай іерархіі Аўстраліі.
Аўстралія |
Гэта табліца прысвечана тэме:
Палітыка і ўрад Аўстраліі |
Выканаўчая ўлада Заканадаўчая ўлада Судовая ўлада |
Выканаўчая ўлада Заканадаўчая ўлада |
Зялёныя · Лейбарысцкая · Аграрная ліберальная партыя · Сям’я перш за ўсё · Ліберальная · Нацыянальная |
Прэм'ер-міністр выконвае ролю кіраўніка выканаўчай улады і заўсёды з'яўляецца прадстаўніком палітычнай партыі, якая мае большасць у Палаце прадстаўнікоў Аўстралійскага парламента. Адзіным выключэннем, калі сенатар быў прызначаны прэм'ер-міністрам, быў Джон Гортан, які адразу пасля гэтага падаў у адстаўку з паста сенатара, і быў выбраны членам Палаты прадстаўнікоў парламента.
З 23 мая 2022 прэм'ер-міністрам Аўстраліі з'яўляецца Энтані Албаніз, якая ўзначальвае Аўстралійскую лейбарысцкую партыю.