Прэм’ер-міністр Японіі
Прэм'ер-міністр Японіі (яп.: 内閣総理大臣) - традыцыйная перадача назвы пасады кіраўніка японскага ўрада (па ўзоры афіцыйнай англійскай перадачы - Prime Minister of Japan), хоць даслоўны пераклад японскай назвы - «Прэм'ер-міністр Кабінета» . Прэм'ер-міністр прызначаецца імператарам Японіі па прапанове Парламента. Прэм'ер-міністр мае права звальняць і прызначаць міністраў. Першым прэм'ер-міністрам Японіі быў Хірабумі Іта. Цяперашні прэм'ер-міністр - Сіндза Абэ. Пост прэм'ер-міністра быў створаны ў 1885 годзе і сваю канчатковую форму набыў з прыняццем канстытуцыі 1947 года.
Прэм'ер-міністр Японіі 内閣総理大臣 | |
---|---|
![]() Эмблема Прэм'ер-міністра Японіі | |
Узначальвае | Кабінет Міністраў Японіі |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Кантэй |
Кандыдатура прапануецца | кіруючай партыяй |
Прызначаецца | імператарам Японіі |
Пасада з’явілася | 1885 |
Першы на пасадзе | Хірабумі Іта |
Сайт | www.kantei.go.jp/ |
Кандыдат на пасаду Прэм'ер-міністра Японіі абіраецца абедзвюма палатамі Парламента. Калі Палата Прадстаўнікоў і Палата Дарадцаў выбіраюць аднаго і таго ж чалавека, то Імператар Японіі прызначае яго на пасаду прэм'ер-міністра. Японская Канстытуцыя не прадугледжвае магчымасці адхіленні Імператарам прапанаванай кандыдатуры. Калі ж Палата Прадстаўнікоў і Палата Дарадцаў абяруць розных кандыдатаў на пасаду прэм'ер-міністра, то павінна адбыцца пагаджальная працэдура. Калі яна не дае выніку, рашэнне Палаты Прадстаўнікоў становіцца рашэннем Парламента.