Прэсвітарыянства

Прэсвітарыянства (грэч. πρεσβύτερoς — старэйшы) — адна з галін пратэстанцкага хрысціянства, якая звычайна прытрымліваецца кальвінісцкай багаслоўскай традыцыі і чые кангрэгацыі арганізаваны ў адпаведнасці з прэсвітарыянскай палітыкай. Прэсвітарыянская тэалогія звычайна падкрэслівае суверэнітэт Бога, аўтарытэт Святога Пісання, і неабходнасць мілаты праз веру ў Хрыста. Прэсвітарыянства зарадзілася ў Шатландыі, дзе было зацверджана ў 1707 годзе, дзякуючы падпісанню Акту аб уніі[1], паводле якога было створана каралеўства Вялікабрытанія. На самой справе, большасць прэсвітарыянцаў у Англіі маюць шатландскае паходжанне, гэта значыць гэтак жа як і ў Паўночнай Амерыцы, дзе ў асноўным прэсвітарыянства пашырана сярод людзей шатландскага і ірландска-шатландскага паходжання. Прэсвітарыянскія дэнамінацыі ў Шатландыі прытрымліваюцца багаслоўя Кальвіна і яго бліжэйшых пераемнікаў, не зважаючы на тое, што ёсць шэраг багасловаў у сучасным прэсвітарыянстве.

Рэфармацыя

Гісторыя

правіць

Шатландыя

правіць
 
Джон Нокс

Прэсвітарыянства зарадзілася ў перыяд пратэстанцкай рэвалюцыі ў Шатландыі ў 15591560 гады. Яго ўзнікненне звязана з дзейнасцю Джона Нокса, радыкальнага пратэстанта і вучня Жана Кальвіна. Перамога пратэстантаў у 1560 годзе дазволіла ім прыступіць да стварэння новай царкоўнай арганізацыі, заснаванай на адмове ад неабходнасці пасрэдніцтва духавенства ў адносінах чалавека з Богам. Дактрына прэсвітарыянства («прэсвітарыянскі сімвал веры») была зацверджана ў 1560 годзе шатландскім парламентам.

У цяперашні час найбуйнейшая шатландская прэсвітарыянская арганізацыя носіць назву Царква Шатландыі і налічвае больш за 1 мільёна членаў. Таксама існуе шэраг іншых, напрыклад Свабодная прэсвітарыянская царква Шатландыі.

Ірландыя

правіць

У валадарства караля Якава I значная частка шатландцаў перасялілася ў Ірландыю, найперш у Ольстэр, дзе 1642 годзе заснавала Прэсвітарыянскую царкву ў Ірландыі, якая ў XXI ст. другая паводле колькасці рэлігійная арганізацыя Паўночнай Ірландыі, налічвае больш за 130 тысяч членаў.

Беларусь

правіць

Станам на 2022 год у Беларусі ёсць адна суполка — у Магілёве (гл. Рэлігія ў Беларусі).

Зноскі

  1. «Protestant Religion and Presbyterian Church Act 1707». The National Archives. United Kingdom.

Спасылкі

правіць