Айты (прэфектура)

(Пасля перасылкі з Прэфектура Айты)

Айты[4] — прэфектура Японіі, знаходзіцца ў рэгіёне Цюбу на востраве Хонсю. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Нагоя.

Айты
яп.: 愛知県
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Гімн Warera ga Aichi[d][1]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 8 мая 1872
Кіраўнік Hideaki Ōmura[d]
Насельніцтва
  • 7 521 192 чал. (1 красавіка 2021)[3]
Плошча
  • 5 165,04 ± 0,01 км²
Айты на карце
Часавы пояс UTC+9
Код ISO 3166-2 JP-23
Афіцыйны сайт (англ.)
Афіцыйны сайт (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Першапачаткова гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў тры правінцыі — Авары, Мікава і Хо. Пасля перыяду Тайка правінцыі Мікава і Хо былі аб’яднаны. У 1871 годзе, пасля ліквідацыі сістэмы ханаў, Авары, за выключэннем паўвострава Ціта, была названая «прэфектурай Нагоя», у той час як Мікава была аб’яднаная з паўвостравам Ціта і ўтварыла прэфектуру Нуката. Прэфектура Нагоя была перайменавана ў прэфектуру Айты ў красавіку 1872 года і затым была аб’яднаная з прэфектурай Нуката 27 лістапада таго ж года.

Геаграфія

правіць

Прэфектура мае выхад да Ціхага акіяна і мяжуе на поўначы з прэфектурамі Гіфу і Нагана, на захадзе — з Міэ, на ўсходзе з прэфектурай Сідзуока. Плошча прэфектуры — 5165,12 км², насельніцтва — 7 439 876 чалавек (1 чэрвеня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 1.440,41 чал./км². Самы высокі пункт — гара Цяўсуяма, 1 415 м над узроўнем мора.

На захадзе прэфектуры сканцэнтравана насельніцтва вакол горада Нагоя, у той час як на ўсходзе вялікая частка тэрыторыі мала заселеная, хоць і ўключае ў сябе некалькі значных індустрыяльных цэнтраў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

правіць

Прэфектура ўключае ў сябе 37 гарадоў і 7 паветаў (15 пасёлкаў і 2 вёскі).

Зноскі

  1. https://www.pref.aichi.jp/soshiki/koho/0000063744.html
  2. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі