Нара (прэфектура)
Нара[2] — прэфектура Японіі, якая знаходзіцца ў рэгіёне Кансай. Цэнтр прэфектуры — горад Нара. Знаходзіцца на тэрыторыі былой правінцыі Ямата. Плошча прэфектуры — 3691,09 км², насельніцтва — 1 377 583 чалавекі (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 373,22 чал./км².
Нара | |||||
---|---|---|---|---|---|
яп.: 奈良県 | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | Nara Kenmin no Uta[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Кіраўнік | Makoto Yamashita[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+9 і JST[d] | ||||
Код ISO 3166-2 | JP-29 | ||||
Афіцыйны сайт (яп.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьПрэфектура Нара размешчана на ўсходзе Заходняй Японіі, у паўднёва-цэнтральнай частцы рэгіёну Кансай. Паўночныя раёны Нары раўнінныя, а паўднёвыя — гарыстыя. У адрозненне ад большасці японскіх прэфектур, яна не мае выхаду да мора або акіяну.
Тэрыторыя Нары адпавядае гістарычнай правінцыі Ямата. Менавіта тут зарадзілася японская дзяржаўнасць і японскі імператарскі род, менавіта адсюль распаўсюджваліся мацерыковыя будызм і канфуцыянства. У Нары захавалася шмат помнікаў даўніны, якія ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод іх самымі вядомымі з’яўляюцца будысцкія помнікі ў раёне Хору-дзі і гістарычныя помнікі старажытнага горада Нара. Сімваламі Нары з’яўляюцца 30-метровая статуя Буды Вайрачаны і дзікая сакура гор мясцовасці Ёсіна.
Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Японіі