Ямагуты (прэфектура)

прэфектура ў Японіі
(Пасля перасылкі з Прэфектура Ямагуты)

Ямагуты (яп.: 山口県 Ямагуты-кэн)[1] — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюгоку на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 6 114,09 км²,[2] насельніцтва — 1 431 294 чалавека (1 кастрычніка 2012)[3], шчыльнасць насельніцтва — 234,1 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ямагуты. Самы буйны горад прэфектуры — Сіманасекі.

Размяшчэнне прэфектуры Ямагуты
Прэфектура Ямагуты на карце Японіі Карта прэфектуры Ямагуты
Карта прэфектуры Ямагуты
Размяшчэнне
Краіна Японія
Рэгіён Цюгоку
Востраў Хонсю
Каардынаты 34°04′ пн. ш. 131°30′ у. д.HGЯO
Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр Ямагуты
ISO 3166-2:JP JP-35
Статыстыка
Плошча 6 114,09 км² (22-я)
     % вады 2,6 %
Насельніцтва (на 1 кастрычніка 2012)
     Усяго 1 431 294 чалавека (25-я)
     Шчыльнасць 234,1 чал./км²
Паветаў 4
Муніцыпалітэтаў 19
Сімволіка
Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Дрэва Хвоя чырвоная японская (Pinus densiflora)
Кветка нацудайдай (Citrus natsudaidai)
Птушка Чорны журавель (Grus monacha)
Рыба Фугу (Takifugu rubripes)
Жывёла Плямісты алень (Cervus nippon)
Адміністрацыя
Губернатар Сэкінары Ніі
Афіцыйны сайт (яп.)

Гісторыя

правіць

У мінулым на тэрыторыі прэфектуры Ямагуты размяшчаліся правінцыі Нагата і Суо. Прэфектура была часткай земляў роду Моры ў перыяд Сэнгоку. Пасля адкрыцця Японіі камандорам Мэцью Перы, роды з Нагата адыгралі ключавую ролю ў падзенні сёгуната Такугава і новага імперскага ўрада.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

правіць

У прэфектуры Ямагуты размешчана 13 гарадоў і 4 паветы (6 пасёлкаў).

Гарады

правіць

Спіс гарадоў прэфектуры:

Паветы

правіць

Пасёлкі па паветах:

Сімволіка

правіць

Эмблема і сцяг прэфектуры былі прыняты 3 верасня 1962 года. Эмблема ўяўляе сабой спалучэнне стылізаваных іерогліфаў «яма» (яп.: ) і «гуты» (яп.: ) і сімвалізуе сабой птушку, якая ўздымаецца да сонца[4].

Кветкай прэфектуры 22 сакавіка 1954 гады абралі кветкі цытруса нацудайдай. Дрэвам абралі чырвоную японскую хвою (14 верасня 1966), птушкай — чорнага жураўля (13 кастрычніка 1964), а жывёлам — плямістага аленя (13 кастрычніка 1964). Рыбай прэфектуры стала фугу (26 жніўня 1989)[4].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 282. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  2. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  3. 人口移動統計調査 (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Ямагуты (1 кастрычніка 2012). — Насельніцтва прэфектуры Ямагуты. Праверана 26 кастрычніка 2012.
  4. а б やまぐちのシンボル (яп.)(недаступная спасылка). Yamaguchi Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2009. Праверана 17 чэрвеня 2010.

Спасылкі

правіць
  • 山口県 (яп.). Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Ямагуты. Праверана 23 ліпеня 2010.
  • 山口県内市町 (яп.). Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Ямагуты. Праверана 23 ліпеня 2010.