Пріорбанк

камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь

Адкрытае акцыянернае таварыства «Пріорбанк» (ААТ «Пріорбанк») — адзін з буйнейшых камерцыйных банкаў у Рэспубліцы Беларусь.

Пріорбанк
Тып банк
Заснаванне 20 студзеня 1989[1]
Краіна
Адрас
Галіна банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d]
Уласны капітал
  • 1,19 млрд Br (2021)[2]
Абавязацельствы 5 034 375 Br[2]
Чысты прыбытак
  • 184 млн Br (2021)[2]
Актывы
  • 6,23 млрд Br (2021)[2]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 744 чал. (2021)[3]
Матчына кампанія Райфайзэн Банк Інтэрнэшнл[d][4] і Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь[4]
Даччыныя кампаніі Пріорлайф[2] і ААТ НКФА АРІП[5][6]
Сайт priorbank.by (руск.)(англ.)

Гісторыя

правіць

Заснаваны па ініцыятыве прамысловых колаў — МТЗ, БелаўтаМАЗ, МЗХ, МЗВТ, «Гарызонт», гарадское ўпраўленне Прамбудбанка і інш.

У 1997 годзе адным з асноўных акцыянераў стаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, які выйшаў са складу акцыянераў у 2008 годзе.

У 2003 годзе 50 % акцый набыла аўстрыйская банкаўская група Raiffeisen Bank International[7], пазней яе доля павялічылася да 87,7 %.

З красавіка 2023 года банк знаходзіцца пад санкцыямі Канады[8].

У 2024 годзе долю Raiffeisen Bank International (87,74 %) выкупіла кампанія з ААЭ SOVEN1 Holding Limited[9], цяпер — S1 CIS Region Holding.

За 2024 год актывы Пріорбанка павялічыліся на 6,2% — да 8,67 млрд беларускіх рублёў. Уласны капітал банка вырас на 30,2% — да 2,13 млрд рублёў. Рэнтабельнасць капіталу склала 22,8%, а рэнтабельнасць актываў — 5,6%. Банк атрымаў 484,1 млн беларускіх рублёў чыстага прыбытку, што амаль шостая частка агульнага прыбытку камерцыйных банкаў Беларусі (без уліку Банка развіцця).[10]

Крыніцы

правіць
  1. а б https://www.priorbank.by/priorbank-main/priorbank-today/about-priorbank/about-rekvizity-priorbanka
  2. а б в г д https://www.priorbank.by/priorbank-main/business-information/bank-reporting/mezdunarodnaa-finansovaa-otcetnost
  3. https://www.priorbank.by/priorbank-main/business-information/bank-reporting/about-godovye-otchety
  4. а б https://www.priorbank.by/priorbank-main/priorbank-today/bank-management/about-akcionery
  5. https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
  6. https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
  7. RI Österreich(нявызн.) (7 лістапада 2024). Праверана 11 красавіка 2025.
  8. Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков | СмартПресс (руск.). smartpress.by. Праверана 11 красавіка 2025.
  9. Беларусь, Sputnik. Приорбанк окончательно перейдет к новому владельцу до конца года (руск.). Sputnik Беларусь (20 верасня 2024). Праверана 11 красавіка 2025.
  10. В 2024 году Приорбанк получил почти шестую часть прибыли белорусской банковской системы (руск.). Select.by (10 красавіка 2025). Праверана 11 красавіка 2025.