Пскова-Пячорскі манастыр

(Пасля перасылкі з Пскова-Пячэрскі манастыр)

Свята-Успенскі Пскова-Пячорскі манастыр — мужчынскі манастыр у г. Пячоры Пскоўскай вобласці Расіі.

Пскова-Пячорскі Успенскі манастыр

Гісторыя правіць

Узнік каля сярэдзіны 15 ст., калі ў пячорах пасяліліся першыя манахі-пустэльнікі. У 1473 годзе пабудавана першая пячорная Успенская царква (перабудавана ў 1522—23, 18 ст.). У 16 ст. каля манастырскіх пабудоў узнік пасад, які пазней перарос у горад. У другой палове 16 ст. манастыр разам з пасадам абнесены крапасной сцяной з 9 вежамі (перабудавана ў 1701).

Быў своеасаблівым фарпостам абароны на заходняй мяжы Рускага царства. У 1581—82, 1592, 1611—16 гадах на яго нападалі шведы. Пасля Паўночнай вайны 1700—21 гг. манастыр страціў сваё абарончае значэнне.

Апісанне правіць

Уваход на тэрыторыю манастыра праз Святыя вароты, акцэнтаваныя вежай і ківотам над аркай. Галоўны кампазіцыйны элемент — шматпралётная двухярусная званіца (16 ст.) з гадзіннікам.

Захаваліся таксама цэрквы Дабравешчанская (1541, фасад 18—19 ст.), надбрамная Мікольская (1564, архітэктар П.Забалотны) з вежай, св. Пятра (17 ст.), Пакроўская (18 ст.); пячоры (даўжыня 200 м; з’яўляюцца манастырскімі могілкамі).

Абарончыя і культавыя будынкі манастырскага комплексу належаць да Пскоўскай школы дойлідства.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць