Псоў
Псоў (руск.: Псоу, абх.: Ҧсоу) — рака на Заходнім Каўказе. На ўсім сваім працягу з’яўляецца дзяржаўнай мяжой паміж Расіяй (Краснадарскі край) і Абхазіяй. Бярэ пачатак на схілах гары Агепста. Даўжыня — 57 км, плошча басейна — каля 420 км². Упадае ў Чорнае мора.
Псоў | |
Вусце | Чорнае мора |
Даўжыня | 57 км |
Вадазбор | 420 км² |