Пталамей IV Філапатар
Пталамей IV Філапатар (Πτολεμαῖος Φιλοπάτωρ, Ptolemaĩos Philopátōr) (244—205 да н.э.): цар егіпецкі (221—205/204), сын Пталамея III і Беранікі II.
Пталамей IV Філапатар Πτολεμαῖος Φιλοπάτωρ | ||
![]() | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
221 — 204 да н. э. | ||
Папярэднік | Пталамей III | |
Пераемнік | Пталамей V | |
Дзейнасць | суверэн | |
Нараджэнне | 244 да н.э. | |
Смерць | 205 да н.э. | |
Дынастыя | Дынастыя Пталамеяў | |
Бацька | Пталамей III Эвергет | |
Маці | Бераніка II | |
Жонка | Арсіноя III | |
Дзеці | Пталамей V Эпіфан | |
Пры Пталамеі IV пачаўся ўпадак Егіпецкага царства; ён не быў самастойным правіцелем, і цалкам знаходзіўся пад уплывам свайго ваеначальніка Сасібія, які фактычна кіраваў дзяржавай, а разам з Агафоклам забіў маці Пталамея, Бераніку II, яго брата Мага і жонку Арсіною. У выніку няўдалай вайны з селеўкідскім царом Антыёхам III у 219 да н.э. — амаль усе свае ўладанні ў Сірыі. Працягваў пасылаць хлеб у Рым і ўмешвацца ў справы Грэцыі. У канцы яго панавання ў краіне пачаліся масавыя хваляванні, у выніку якіх абвастрылася барацьба сярод знаці. Быў жорсткім і разбэшчаным царом, за што атрымаў мянушку «распешчаны», бо знаходзіўся пад вялікім уплывам каханкі Агатэклеі і іншых гетэр. Пталамей быў хваравітым і памёр пры таямнічых акалічнасцях, па іншых звестках забіты, а на егіпецкі сталец быў узведзены яго 4-гадовы сын Пталамей V Епіфан.
Быў вучнем Эратасфена, напісаў трагедыю «Адоніс». Збудаваў храм у гонар Гамера. Вядомая верагодная выява Пталамея, разам з жонкай, у вобразах Хронаса і Айкумены, на карціне, прысвечанай Гамеру, што знаходзілася ў храме Гамера. Карціна вядомая дзякуючы рэльефнай копіі Архелая Прыенскага[1].
Зноскі
- ↑ Партрэты…
ЛітаратураПравіць
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 140. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
СпасылкіПравіць
- Пталамей IV Філапатар (англ.) . — у Smith's Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology.