Пугачоўская (Валгаградская вобласць)
Пугачоўская (руск.: Пугачёвская) — станіца ў Кацельнікаўскім раёне Валгаградскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пугачоўскага сельскага паселішча. Былая казацкая станіца Войска Данскога Зімавейская.
Сяло
|
Радзіма казацкага атамана Емяльяна Пугачова і, верагодна, Сцяпана Разіна. Першая згадка пра казацкае мястэчка Зімавейка сустракаецца ў 1672 годзе. Са жніўня па снежань 1942 года станіца, як і іншыя населеныя пункты раёна, была акупаваная нацыстамі. Рашэннем Валгаградскага аблвыканкама ад 16 жніўня 1973 года № 20/861 за кошт разбуйнення Генералаўскага сельсавета быў утвораны Пугачоўскі сельсавет, цэнтр — станіца Пугачоўская.
Вядомыя асобы
правіць- Анатоль Міхайлавіч Генералаў (1923—2007) — оперны спявак (барытон) і педагог. Народны артыст БССР (1963)[2].
- Уладзімір Міхайлавіч Генералаў (нар. 1931) — оперны спявак (драматычны барытон)[2].
Зноскі
- ↑ Всероссийская перепись населения 2010 года. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских и сельских населённых пунктов Волгоградской области
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 152—153. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).