Пугляйскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці БССР

Пугля́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Пугляі.

Пугляйскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Аршанскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Пугляі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 29 снежня 1961

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пугляйскі (Пугляёўскі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Браздзечынскага сельсавета[1].

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.