Пульхерыя (грэч. Πουλχερία; 19 студзеня 399-453) — рэгент Візантыйскай імперыі з тытулам аўгусты пры сваім малодшым браце імператары Феадосіі II у 414—421 гадах. Зноў пачала кіраваць імперыяй (450—453 гады) пасля яго смерці, узяўшы ў мужы і зрабіўшы імператарам палкаводца Маркіяна. Кананізавана царквой у ліку дабраверных за яе барацьбу з ерасямі, памяць 10 верасня (па юліянскім календары).

Пульхерыя
візантыйскі імператар
450 — 453
Папярэднік Элія Еўдакія[d]
Пераемнік Элія Верына[d]
Нараджэнне 19 студзеня 399
Смерць ліпень 453 (54 гады)
Месца пахавання
Род Дынастыя Феадосія[d]
Бацька Флавій Аркадзій
Маці Элія Еўдоксія[d]
Муж Маркіян
Дзеці Марцыя Яўфемія[d]
Дзейнасць суверэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі