Пулітцэраўская прэмія
Пулітцэраўская прэмія (англ.: Pulitzer Prize) — прэмія за дасягненні ў газетнай і інтэрнэт-журналістыцы, літаратуры і музычнай кампазіцыі ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Пулітцэраўская прэмія | |
---|---|
англ.: Pulitzer Prize | |
Арыгінальная назва | англ.: Pulitzer Prize |
Краіна | ЗША |
Тып | журналісцкая прэмія[d], навуковая ўзнагарода[d] і група ўзнагарод[d] |
Кім уручаецца | Калумбійскі ўніверсітэт |
Падставы ўзнагароджання | Перавага ў газетнай журналістыцы, літаратурных дасягненнях і музычнай кампазіцыі |
Дата заснавання | 1917 |
Першае | 1917 |
Сайт | pulitzer.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створана ў 1917 годзе амерыканскім выдаўцом Джозэфам Пулітцэрам і адмініструецца Калумбійскім універсітэтам у Нью-Ёрку. Прысуджаецца штогод у 21 намінацыі. Пераможцы 20 намінацый атрымліваюць сертыфікаты на $10,000 як прыз. Пераможца ў журналісцкай намінацыі «Служэнне грамадству» ўзнагароджваецца залатым медалём.