Пупіен — Марк Клодзій Пупіен Максім (лац.: Marcus Clodius Pupienus Maximus) (каля 164 — 238) — рымскі імператар (238).

Пупіен
лац.: Marcus Clodius Pupienus Maximus
рымскі імператар
22 красавіка 238 — 29 ліпеня 238
Пераемнік Гардыян III
Нараджэнне не раней за 164 і не пазней за 174
Смерць 29 ліпеня 238
Бацька Marcus Pupienus Maximus[d]
Маці Clodia Pulchra[d] або Pescennia Marcellina[d]
Жонка Sextia Cethegilla[d]
Дзеці Tiberius Clodius Pupienus Pulcher Maximus[d] і Marcus Pupienus Africanus[d]
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля забойства Гардыяна I і Гардыяна II сенат абраў імператарамі Бальбіна і Пупіена, а цэзарам — Гардыяна III. Неўзабаве паміж новаабранымі імператарамі пачаліся нязгоды, а праз 99 дзён пасля атрымання ўлады і Бальбін, і Пупіен былі забітыя прэтарыянцамі.

Паходзіў з высакароднай сям’і, меў прыдомак Журботны з-за выразу твару. Вядомая верагодная выява Пупіена на герме, што захоўваецца ў Пецярбургу і выяўляе Пупіена, Гардыяна III і Бальбіна.[1]

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)