Студзёнкаўскі сельсавет (Сенненскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Пустынкаўскі сельсавет)

Студзё́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Студзёнка.

Студзёнкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Уключае 46 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Студзёнка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 303
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пустынкаўскі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пустынкі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасельскага сельсавета, у склад Забараўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Обаль, Пуцішча, Раманаўка, Рудкоўшчына і Слабада)[1]. 6 верасня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Студзёнка[2]. 2 жніўня 1966 года сельсавет перайменаваны ў Студзёнкаўскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Студзёнкаўскага сельсавета 32 населеныя пункты[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Алексініцкага сельсавета (17 населеных пунктаў: вёскі Адамава, Алексінічы, Алёхнава, Барок, Заслонаўка, Застадолле, Зямковічы, Каменка, Кімейка, Курэйшына, Леснікова, Луг, Папінка, Тур’ева, Утрылава, Шынкава і Шыпы)[5]. 14 мая 2022 года скасавана вёска Буйнічкава[6].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1690 чалавек[7], з іх 94,4 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1303 чалавекі[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Решение Сенненского районного Совета депутатов от 14 мая 2022 г. № 224 Об упразднении сельских населенных пунктов Сенненского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.