Пу́тчына[1] (трансліт.: Putčyna, руск.: Путчино) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета.

Вёска
Путчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
286 м
Колькасць двароў
29
Насельніцтва
31 чалавек (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Паштовы індэкс
222741, 222742
Аўтамабільны код
5
Путчына на карце Беларусі ±
Путчына (вёска) (Беларусь)
Путчына (вёска)
Путчына (вёска) (Мінская вобласць)
Путчына (вёска)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 17 км у напрамку на паўночны захад ад горада Дзяржынск, за 55 км ад Мінска, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Койданава каля левага берага ракі Уса.

Гісторыя правіць

Вядома з XVI стагоддзя. У 1588 годзе ў Койданаўскай воласці Менскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. Належала Радзівілам. У пачатку XX стагоддзя ў Велікасельскай воласці Мінскага павета, 67 двароў, 361 жыхар.

Месца стаянкі 18-й партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У 1924—1981 гадах цэнтр сельсавета[2].

На 1 студзеня 2004 года ў вёсцы 29 двароў, 61 жыхар. Паводле перапісу 2019 года — 31 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 35 (1697).

Літаратура правіць

  • Путчына // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 688.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 17. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-79. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Спасылкі правіць