Пухавіцкая сярэдняя школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пухавіцкая сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Пухавічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Пухавіцкая сярэдняя школа | |
---|---|
Заснавана | 16 лістапада 1863 |
Тып | школа |
Сайт | puhovich.schools.by |
Гісторыя
правіцьАдкрыта як пачатковае народнае вучылішча ў невялікім грамадскім памяшканні 16 лістапада 1863 года. Праз год на мясцовыя сродкі быў узведзены цагляны будынак вучылішча. Штогод казна выдзяляла 200 руб. на ўтрыманне навучальнай установы. Станам на 1886 год было 110 вучня.
У 1900 г. у вучылішчы налічвалася 134 вучні, з якіх 28 дзяўчынак.Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі школе перадалі трохпавярховы драўляны будынак, які пабудаваў у 1903 годзе маскоўскі фальшываманетчык, што ладзіў свой “бізнас” у Пухавічах.У савецкі час вучылішча было ператворана ў сямігодку, у якой у 1922 годзе займаліся 268 вучняў, працавалі 12 настаўнікаў.
У 1937 г. адбыўся першы выпуск сярэдняй школы. Пасля вызвалення Пухавіч ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў школа адразу аднавіла сваю дзейнасць.
У 1964 годзе быў пабудаваны трохпавярховы будынак школы на 640 вучнёўскіх месцаў. Шматлікія кабінеты былі абсталяваны ў адпаведнасці з тагачаснымі патрабаваннямі.
Сёння ў Пухавіцкай сярэдняй школе вучыцца 218 школьнікі з Пухавіч і навакольных вёсак. Заняткі праводзяцца ў адну змену. Другая палова дня прысвечана факультатыўным і спартыўным заняткам, працы ў аб’яднаннях па інтарэсам. Вучні наведваюць факультатыўныя заняткі гуманітарнага, прыродна-матэматычнага, творчага, спартыўнага накірункаў, заняткі па фарміраванні беражлівых адносін і здаровага ладу жыцця.
Працуе ў школе 25 настаўнікаў, з якіх 13 педагогаў – выпускнікі школы розных гадоў. Дзейнічае 3 метадычныя аб’яднанні настаўнікаў-прадметнікаў, метадычнае аб’яднанне класных кіраўнікоў.
Вядомыя выпускнікі
правіць- Арнольд Фёдаравіч Смеяновіч — беларускі вучоны ў галіне нейрахірургіі.
- Аляксандр Сяргеевіч Лабуш — акцёр тэатра і кіно.
- Алесь Мікалаевіч Карлюкевіч — беларускі краязнаўца, літаратуразнаўца, журналіст.
- Яўген Васілевіч Мікульчык — генерал-лейтэнант (1989). Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў». Сувязны партызанскага атрада імя Чапаева брыгады «Полымя».
- Мікалай Сяргеевіч Лабуш — прафесар, доктар палітычных навук.
- Васіль Іванавіч Тарлоўскі — Герой Савецкага Саюза.
- Мікалай Канстанцінавіч Шут — лётчык-знішчальнік, маёр, Герой Савецкага Саюза.
- Уладзімір Сцяпанавіч Сянчук — беларускі вучоны, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт.
- Мікалай Андрэевіч Свірыдаў — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1985).
- Станіслаў Іванавіч Крэпскі — пісьменнік[1].
- Іван Раманавіч Размысловіч — беларускі вучоны ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання, адзін з пачынальнікаў аграінжынернай навукі ў Беларусі, лаўрэат Сталінскай прэміі, кандыдат тэхнічных навук, прафесар.
Выкладчыкі
правіць- Алесь Пальчэўскі[2]
- Вольга Іванаўна Бялугіна — працавала настаўніцай геаграфіі. Заслужаны настаўнік БССР.
Дырэктары школы
правіць- Уладзімір Аляксандравіч Яковін (з 1965 па 1984 гады),
- Ала Васільеўна Ралькевіч (з 1984 па 1993 гады),
- Уладзімір Рыгоравіч Прысяжнюк (з 1994 па 1997 гады),
- Валянціна Сяргееўна Бяседзіна (з 1997)[3]
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2018. Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2018. Праверана 2 кастрычніка 2018.
- ↑ http://www.gorka.by/?p=47060
Спасылкі
правіць