Адкрыць галоўнае меню

Пухавіцкі раён (афіц. транс.: Puchavicki rajon) — адміністрацыйная адзінка Мінскай вобласці. З 29 ліпеня 1925 года раённы цэнтр — Мар'іна Горка. З 17 чэрвеня 1924 гада да 29 ліпеня 1925 год цэнтрам раёна была вёска — Пухавічы.

Пухавіцкі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Мар'іна Горка
Дата ўтварэння 17 чэрвеня 1924
Кіраўнік Віктар Міхайлавіч Каляда[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 60,2 %, руская 36,4 %
Размаўляюць дома: беларуская 30,92 %, руская 64,47 %[1]
Насельніцтва (2009)
69 427 чал,[1] (6-е месца)
Шчыльнасць 28,44 чал./км² (10-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 84,66 %,
рускія — 11,05 %,
украінцы — 2,56 %,
іншыя — 1,73 %[1]
Плошча 2 442,23[2] км²
(4-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 236 м
Пухавіцкі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Пухавіцкі раён на Вікісховішчы

Тэрыторыя раёна 2 442,23 км² (4-е месца). Колькасць насельніцтва — 65,7 тысячы чалавек (6-е месца). У раёне 13 сельсаветаў, 1 гарад, 4 пасёлка гарадскога тыпу, 304 сельскіх населеных пунктаў.

Змест

ГісторыяПравіць

Старажытная гісторыяПравіць

 
Гарадзішча з сямейным пахаваннем Ельскіх

Першы чалавек на тэрыторыі Пухавіцкага раёна з’явіўся ў 10-м тыс. да н.э. Рэшткі селішчаў чалавека каменнага веку выяўлены каля в. Сяргеевічы і Падгацце. Каменныя шліфаваныя сякеры і адломкі керамікі бронзавага веку (2-е тыс. да н.э. — 7 в. да н.э.) знойдзены каля в. Бужа, Дрычын, Лядцо, Паддуб’е, Церебель, Уборкі. Гарадзішчы і паселішчы жалезнага стагоддзя (7 в. да н.э. — 9 в. н.э.) выяўлены блізу в. Блужзкi Бор, Балачанка, Бор, Вялікае Поле, Дудзічы, Жораўка, Кавалевічы, Лешнiца, Мацеевічы, Міжрэчча, Паддуб’е, Светлы Бор, Церебуты.

У 8—9 стст. адбылося рассяленне ўсходнеславянскага племені дрыгавічоў на тэрыторыі раёна.

Полацкае княстваПравіць

З 12 ст. да сярэдзiны 14 ст. сучасная Пухаўшчына спачатку уваходзiла ў Полацкае княства, у 13 ст. ў складзе Менскага і Свіслацкага ўдзела.

Паўднёвая частка сучаснага Пухавіцкага раёна ўваходзіла ў склад Свіслацкага княства. Свіслач — цэнтр княства і воласці ў 12-17 ст. — цяпер вёска ў Асіповіцкім раёне, там, дзе рака Свіслач упадае ў Бярэзіну. Лінія падзелу праходзіла па вёсках Суцін — Арэшкавічы — Балоча. Свіслацкае княства ўвайшло ў ВКЛ у 1350-ыя гады, пасля смерці апошняга свіслацкага князя Сямёна, бо ў яго не было нашчадкаў.

Паўночная частка сучаснага Пухавіцкага раёна адносилась да Менскага княства, якое аддзялілася ў 12 ст. ад Полацкай зямлі. Абставіны і дакладны час у ваходжання Менскага княства ў ВКЛ не вызначаны. Гэты працэс адбываўся ў другой палове 13 — першай чвэрці 14 ст.

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

 
Касцёл езуітаў у Блоні. Малюнак 19 ст. (з кнігі А. Кулагіна «Каталіцкія храмы на Беларусі»).

З 1350 г. па 1569 г. сучасная Пухаўшчына ўваходзiла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, а з 1569 г. па 1793 г. — у склад Рэчы Паспалітай. Знаходзілася ў складзе Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Большая частка тэрыторыі спачатку ўвайшла ў склад воласці Бакшты, а паўднёва-усходняя — у склад Свіслацкай воласці ВКЛ. Пасля Гарадзельскай уніі 1413 г. землі Пухавіцкага раёна ўвайшлі ў склад Віленскага ваяводства — Менскага павета і Свіслацкай воласці. Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гг. тэрыторыя сучаснага Пухавіцкага раёна ўвайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства ВКЛ.

У складзе Расійскай імперыіПравіць

 
Сядзіба Ашторпаў. Н. Орда, 1876

У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Пухавіччына адышла да Расійскай імперыі.

У 1795 г. Пухавіччына увайшла ў склад Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы часПравіць

 
Пухавічы у 1918 г.
 
Вучылішча, да 1918
 
Вёска Церабель. Абеліск землякам, загінулым у Другой сусветнай вайне

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя Пухавіччыны была абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі тэрыторыя Пухавіччыны увайшла ў склад БССР. Да 17.07.1924 — у складзе Ігуменскага (з 1923 г. Чэрвенскага павета) Мінскай губерні.

Са жніўня 1919 г. да 9 ліпеня 1920 г. тэрыторыя Пухавіччыны знаходзілася пад польскай уладай. Дзейнічаў дукорскі партызанскі атрад пад кіраўніцтвам А. А. Блажко і М. І. Рудовіча.

У 1921 г. на базе Мар’інагорскай земляробчай школы адкрыты сельгастэхнікум.

17 ліпеня 1924 г. быў заснаваны Пухавіцкі раён з цэнтрам у мястэчку Пухавічы. 20 жніўня 1924 г. раён быў падзелены на 12 сельсаветаў: Блонскі, Блужскі, Балачанскі, Дрычынскі, Кнорынскі, Навасёлкаўскі, Пудзецкаслабодскі, Сінчанскі, Слабодскі, Суцінскі, Талькаўскі. 18 снежня 1925 г. утвораны Пухавіцкі сельсавет, а Слабодскі ліквідаваны.

29 ліпеня 1925 г. адбыўся 1-ы раённы з’езд Саветаў, які прыняў рашэнне перанесці раённы цэнтр у Мар’іну Горку. Першым сакратаром райкама партыі тады працаваў Башко, старшынёй райвыканкома — Маркоўскі, сакратаром райкама камсамола — Садоўскі.

У жніўні 1927 г. былі далучаны Гарэлецкі, Сяргеевіцкі, Цітвянскі, Шацкі сельсаветы ліквідаванага Шацкага раёна, а 18 студзеня 1931 г. у раён увайшлі яшчэ Дудзіцкі, Азярычынскі і Вузлянскі сельсаветы лікві­даванага Самахвалавіцкага раёна.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 г. да пачатка ліпеня 1944 г. тэрыторыя раёна была акупіравана нямецкімі войскамі. Пухавіччыну вызвалялі войскі 1-га і 2-га Беларускіх франтоў у ходзе праведзенай на другім этапе аперацыі «Баграціён», якая праходзіла з 29 чэрвеня да 4 ліпеня 1944 г.

У цэлым, па афіцыйных падліках, Пухавіцкі раён (у сённяшніх межах) страціў у другой сусветнай вайне — 11 238 чал., з якіх 5895 чал. мірнага насельніцтва, 4141 чал. загінулі на франтах, 1192 чал. — у партызанскіх атрадах.

4 ліпеня 2002 г. зацверджаны герб і сцяг Мар’інай Горкі і Пухавіцкага раёна.

ГеаграфіяПравіць

 
Мацяры́нскае возера

Геаграфічнае становішчаПравіць

Раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Рэспублікі Беларусь (менавіта ў Пухавіцкім раёне знаходзіцца геаграфічны цэнтр Беларусі) ў паўднёва-ўсходняй частцы Мінскай вобласці. Мяжуе з Мінскім, Слуцкім, Старадарожскім, Уздзенскім, Чэрвеньскім раёнамі Мінскай вобласці, Асіповіцкім раёнам Магілёўскай вобласці.

Рэльеф і карысныя выкапніПравіць

Раён знаходзіцца ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Паверхня плоскахвалістая, 90 % яе на вышыні 160—200 м, 7 % — вышэй за 200 м над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 236 м (на поўдзень ад вёскі Сяргеевічы).

У Пухавіцкім раёне здабываюць торф, бузы, пяскова-жвіровыя матэрыялы, будаўнічыя пяскі, гліну і суглінкі. Пераважаюць глебы: сельскагаспадарчых угоддзяў, дзярновападзолістыя забалочаныя (33 %), дзярнова-падзолістыя (31,8 %), тарфяныя-балотныя (23,8 %). Пад лесам (39,9 %) тэрыторыі раёна, пад балотам — 4,4 %.

Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў — 112 тыс. га, з іх асушаных — каля 38 тыс. га.

КліматПравіць

Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °C, ліпеня +17,9 °C. Ападкаў выпадае 592 мм у год. Вегетацыйны перыяд 188 сутак.

ГідраграфіяПравіць

Праз тэрыторыю раёна працякаюць рэкі Пціч і Свіслач са сваімі прытокамі. Іншыя рэкі: Асінаўка, Вуж, Кавалёўка. Азёры: Сяргееўскае, Мацярынскае, Свяценскае, Глухое, Беліцкае, Сіняе, Доўгае, Круглае, Сіняя Града, Зужава, Грымячае. Вадасховішчы: Земснарад, Кавалёўка, Чырвонагвардзейскае.

СімволікаПравіць

 
Герб горада Мар'інай Горкі і Пухавіцкага раёна
 
Сцяг горада Мар'інай Горкі і Пухавіцкага раёна

Сцяг Пухавіцкага Раёна ўзяты з гербу г. Мар’іна Горка. Сцяг: прастакутная палатно блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры якога выява Багародзіцы ў чырвона–блакітных, адзеннях з белым покрывам. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2000 года № 42.

Герб раёна супадае з гербам горада Мар’іна Горка. Паходжанне назвы горада Мар’іна Горка сыходзіць у дахрысціянскія часы. Па легендзе, на ўзвышшы, калісьці размешчанае на месцы сучаснага горада, стаяла паганская бажніца. Тут ушаноўвалі нарачонай Сонца, багіні-мацюкай, заступніцы дзіцянараджэння Маре. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 ліпеня 2000 г. № 42.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелПравіць

Аддзел па кіраўніцтву г. Мар’іна Горка: вёскі Залужжа, Ізбішча, Рошча, Цягельня, Чырвоны Бераг.

Па стану на 28 траўня 2013 г. ў склад Пухавіцкага раёну ўваходзілі наступныя сельсаветы:[3]

Сельсавет Адм. цэнтр Уключае Насельніцтва
1 Блонскі сельсавет Блонь 13 населеных пунктаў
2 Блужскі сельсавет Блужа 32 населеных пунктаў 907(2009)
3 Голацкі сельсавет Голацк 15 населеных пунктаў
4 Дубраўскі сельсавет Дубраўка 15 населеных пунктаў 2 000 (2011)
5 Дукорскі сельсавет Дукора 37 населеных пунктаў
6 Навапольскі сельсавет Наваполле 35 населеных пунктаў
7 Навасёлкаўскі сельсавет Навасёлкі 28 населеных пунктаў
8 Пухавіцкі сельсавет Пухавічы 31 населеных пунктаў
9 Пярэжырскі сельсавет Пярэжыр 19 населеных пунктаў
10 Рудзенскі сельсавет Рудзенск 14 населеных пунктаў
11 Свіслацкі сельсавет Свіслач 2 населеных пункта 11 959 (2016)
12 Турынскі сельсавет Турын 29 населеных пунктаў
13 Шацкі сельсавет Шацк 37 вёсак

НасельніцтваПравіць

 
  • 1 студзеня 1933 год — 100,778 тыс.[4]
  • 1959 год — 76 719.
  • 1970 год — 75 150.
  • 1979 год — 72 253.
  • 1989 год — 77,1 тыс.
  • 1999 год — 79 тыс.
  • 1 студзеня 2002 год — 76,8 тыс. чал., гарадскога — 43,6 %.
  • 2008 год — 70,7 тыс.
  • 2009 год — 69 427 чалавек[5]
  • 1 студзеня 2016 год — 65,7 тысячы чалавек (з іх гарадскога — 30,2 тыс.чал., сельскага — 35,4 тыс.чал. і горада Мар’іна Горка — 21,3 тыс.чал.).
  • 2017 год — 65 310 чалавек.

Гарадскія паселішчы: Мар'іна Горка, Рудзенск, Свіслач, Праўдзінскі, Дружны

РэлігіяПравіць

На 1 студзеня 2017 года ў Пухавіцкім раёне налічвалася 33 рэлігійныя грамады, якія зарэгістраваны ў Мінскам абласным выканаўчым камітэце і пастаўлены на ўлік у Пухавіцкім райвыканкаме. З іх 20 праваслаўных грамадаў, 3 каталіцкія грамады, 5 рэлігійных грамадаў хрысціянаў веры евангельскай, 5 грамадаў евангельскіх хрысціянаў баптыстаў. Рэлігійную дзейнасць на тэрыторыі Пухавіцкага раёна ажыццяўляюць 23 святары, з іх: 14 — прадстаўнікі праваслаўнай канфесіі, 1 — каталіцкай, 4 пастара хрысціянаў веры евангельскай, 4 пастара рэлігійных грамадаў евангельскіх хрысціянаў баптыстаў.

ЭканомікаПравіць

Сельская гаспадаркаПравіць

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі. У раёне пасевы зерневых культур, ільну, бульбы. Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, хімічнай прамысловасці.

На 1 студзеня 2016 года пагалоўе кароў дойнага статка ў сельскагаспадарчых арганізацыях складае 16980 галоў. Вытворчасць малака за 2015 год склала 62,6 тыс. тон.

Сельскагаспадарчыя арганізацыі:

  • СУП «Дукора-Агра»
  • ААТ "Племянны завод «Індустрыя»
  • ААТ «Зазерка»
  • ААТ «Агра-Абярэг»
  • ААТ «Аграсімвал»
  • СГФ ААТ «Чырвоны май»
  • СГФ ААТ «Мінскі малочны завод № 1» «Дрычын»
  • ААТ «Голацк»
  • ААТ «Вецярэвічы»
  • ААТ «Ражджэственскае-Агра»
  • ПСУ «Рудзенскае»

Прамысловая вытворчасцьПравіць

Свіслацкі сельсавет з’яўляецца прамысловы цэнтр Пухавіцкага раёна, яго паступленні ў бюджэт складаюць каля 40 % ад усіх паступленняў Пухавіцкага раёна. Тымчасова, у пасялковым Савеце пражывае толькі каля 17 % ад колькасці насельніцтва Пухавіцкага раёна.

Прадпрыемствы:

  • Торфабрыкетнае прадпрыемства УП «Сяргеевіцкае» — найбуйны ў Беларусі торфаперапрацоўчы завод,
  • Прадпрыемства металаапрацоўкі УП «Зеленаборскае»,
  • Прадпрыемства па вытворчасці ўгнаенняў, харчавальных грунтоў і інш. ТАА «Флорабел»,
  • ААТ «Завод горнага воску»,
  • ААТ «Рудзенск»,
  • РУП «Эксперыментальная база „Свіслач“»,
  • ЗАТ «Аўгуст-Бел»,
  • Філіял «Белэнэргабудіндустрыя»,
  • ТАА «Строй мантаж» — будаванне і грузаперавозкі,
  • ААТ «Пухавіцкі камбінат хлебапрадуктаў»,
  • ААТ «Машхарчпрад»,
  • ААТ «Пухавіцкі харчкамбинат»,
  • ААТ «Пухавічы-лён»,
  • РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі Беларусі па харчы»,
  • КП ДУП «Мар’інагорскі завод жалезабетонных вырабаў»,
  • ТАА «Мароз Прадукт»,

ЭнергетыкаПравіць

У раёне абслугоўваннем электрычных сетак, па якіх сёння ажыццяўляецца электразабеспячэнне больш за 1500 прадпрыемстваў і арганізацый і больш за 43 тысячы спажыўцоў (па дамовах з фізічнымі асобамі), займаецца Пухавіцкі раён электрасетак філіяла «Мінскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнэрга».

У сярэдзіне шасцідзясятых гадоў у рэспубліцы пачалося буйное ператварэнне энергетычных падраздзяленняў пад адзіную сістэму кіраўніцтва. У выніку ў студзені 1968 года ў Пухавіцкім адміністрацыйным раёне былі створаны Мар’інагорскі і Рудзенскі РЭСы, на базе якіх у 1987 годзе і быў утвораны адзіны Пухавіцкі раён электрасетак.

Электрападстанцыя «Мар’іна Горка» (35/10КВ) была збудавана ў 1959 годзе. Потым у раёне з’явіліся падстанцыі «Талька», «Рудзенск», «Шацк». Сёння Пухавіцкі раён электраэнергіяй забяспечваюць 7 падстанцый 35/10 КВ і 4 падстанцыі 110/10 КВ. Працягласць электрычных сетак перавышае 2800 кіламетраў, з іх больш за 500 кіламетраў — кабельныя лініі.

Прадпрыемства абслугоўвае электрычныя сеткі мястэчак Дружны, Рудзенск, Праўдзінскі, мікрараёна Засвятое гарадскога пасёлка Свіслач, электрычныя сеткі ўсіх аграмястэчкаў і вёсак Пухавіцкага раёна, а таксама шэрага населеных пунктаў Уздзенскага раёна[6].

На тэрыторыі раёна знаходзіцца Мінская ЦЭЦ-5. Размешчана 40 км ад сталіцы рэспублікі, паблізу пасёлка Дружны. З’яўляецца самай маладой электрастанцыя Беларускай энергасістэмы і першая вялікая цеплавая электрастанцыя ў СНД. Электрычная магутнасць складае 729 МВт.

Унікальнасць станцыі заключаецца ў тым, што задумвалася яна як атамная ЦЭЦ. Аднак, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе, будаўніцтва было прыпынена. Атамная станцыя была перапрафіліравана ў цеплаэлектрацэнтраль.

ТранспартПравіць

ЧыгуначныПравіць

 
Станцыя Пухавічы

Праз тэрыторыю раёна праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель.

Чыгуначныя станцыі і платформы Пухавіцкага раёна: Блужа (прыпыначны пункт), Весялоўскі (прыпыначны пункт), Вяленскі (прыпыначны пункт), Вяндзеж (прыпыначны пункт), Дрычын (прыпыначны пункт), Зазерка (прыпыначны пункт), Майскі (прыпыначны пункт), Новае Сяло (прыпыначны пункт), Пухавічы (станцыя), Раўнаполле (прыпыначны пункт), Рудзенск (станцыя), Рыбцы (прыпыначны пункт), Седча (прыпыначны пункт), Талька (станцыя), Тэхнікум (прыпыначны пункт).

АўтамабільныПравіць

Раён абслуговывае філіял ААТ «Мінаблаўтатранс» аўтапарк № 19 [7].

Праз раён праходзяць:

 
Аўтавакзал — панарама

Сувязь і камунікацыіПравіць

Паслугі электрасувязі на тэрыторыі Пухавіцкага раёна забяспечвае Пухавіцкі вузел электрасувязі. На сённяшні дзень прадпрыемства падае больш 70 відаў паслуг, асноўнымі з якіх з’яўляюцца: тэлефанія, Інтэрнэт, тэлебачанне.

У склад прадпрыемства ўваходзяць:

  • 3 лінейна-кабельныя ўчасткі;
  • 1 станцыйная ўчастак;
  • ўчастак продажаў паслуг;
  • група тэхнічнай пашпартызацыі
  • транспартная група
  • група гаспадарчага забеспячэння

Культура і грамадстваПравіць

 
Блонь Фасад будынка
 
Будынкі ганчарнай майстэрні і аўтарэтра. Фота 2008 г. Дудуткі

Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Пухавіцкага раёна

Каля Талькі праводзіцца штогадовы беларускі музычны фестываль «Талькаўскі фэст».

У г. Мар’іна Горка праводзіцца штогадовы рэгіянальны фестываль песні і музыкі «Майскі вальс» на прыз народнага артыста Беларусі Ігара Лучанка.

МузеіПравіць

СпортПравіць

На тэрыторыі Пухавіцкага раёна знаходзіцца 39 устаноў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту.

У раёне маецца футбольная каманда, якая ўваходзяць у Другую лігу чэмпіянату Беларусі — ФК Вікторыя. Раней у Першай лізе Беларусі ўдзельнічаў прафесійныя футбольныя каманды ФК Рудзенск. Матчы праходзяць на Гарадскім стадыёне ў г. Мар’іна Горка.

Памятныя мясціныПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

  • Дудзічы. Сядзіба Ельскіх (XVIII ст.)
  • Дудзічы. Царква Покрыва Багародзіцы (1776, грэка-каталіцкая)
  • Мар’іна Горка. Царква Нараджэння Божай Маці (1874)
  • Мар’іна Горка. Царква Св. Аляксандра Неўскага (1871)
  • Дукора. Царква ў імя святых Пятра і Паўла (1845 г. — ?).
  • Дукора. Палац Оштарпаў (XVIII ст.) Узарваны савецкімі партызанамі пад час Другой сусветнай вайны. Ваеннай патрэбы знішчэння палаца не было (каля 10 ахоўнікаў-паліцаяў адразу разбегліся пасля нападу партызан i супраціву не аказалі).
  • Дукора. Царква Узвышэння Святога Крыжа (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)
  • Мар’іна Горка. Царква Успення маці Божай (1871-1940)
  • Русаковічы. Сядзіба Вейсенгофаў.

СМІПравіць

Пухавіцкія навіны — раённая газета Пухавіцкага раёна. Выдаецца з 1930 года ў г. Мар’іна Горка.

Сацыяльная сфераПравіць

АдукацыяПравіць

 
Сярэдняя школа № 1 п. Дружны

У 2017/2018 навучальным годзе сетка адукацыйных устаноў раёна складае 51 установай адукацыі (26 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 18 устаноў дашкольнай адукацыі, 3 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 1 дапаможная школа-інтэрнат, 1 цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, 1 сацыяльна-педагагічны цэнтр, 1 аздараўленчы летнік «Лясная казка»), а таксама ДУ «Пухавіцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартовая школа алімпійскага рэзерву», ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Вікторыя», ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Энергія»[8].

Ахова здароўяПравіць

 
Мар'іна Горка. Будынак ЦРБ

На 2018 год установы аховы здароўя «Мар’інагорская цэнтральная раённая бальніца» складася з 43 лекава-прафілактычных устаноў:

  • Цэнтральная раённая бальніца.
  • 1 участковая бальніца.
  • 3 гарадскія лякарні.
  • 1 бальніца сястрынскага догляду.
  • 3 паліклінікі.
  • 7 медычных амбулаторый.
  • 25 фельчарска-акушэрскіх пункта.
  • 3 здраўпункты.[9]

Вядомыя асобыПравіць

 
Анатоль Вольны (злева) і Міхась Чарот, 1925. Мінск.

Ганаровыя грамадзяне Пухавіцкага раёнаПравіць

 
Раённая Дошка

Гл. таксамаПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

СпасылкіПравіць