Пухавічы (Пухавіцкі раён)

аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Пу́хавічы[1] (трансліт.: Puchavičy, руск.: Пуховичи) — аграгарадок у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 6 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 54 км ад Мінска, на рэках Свіслач і Цітаўка.

Аграгарадок
Пухавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
160 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 938 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовы індэкс
222832
Аўтамабільны код
5
Пухавічы на карце Беларусі ±
Пухавічы (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Пухавічы (Пухавіцкі раён)
Пухавічы (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Пухавічы (Пухавіцкі раён)

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць

Упершыню Пухавічы ўпамінаюцца за часамі Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагоддзі як вёска, прыватнае ўладанне. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У XVII стагоддзі маёнтак Лядскіх, з 1690 года ўласнасць Наваградскага падстолія Пшарадоўскага.

У 1726 годзе было мястэчка Пухавічы на 30 двароў і фальварак уласнасці Б. Суркавіцкага.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У канцы XVIII стагоддзя мястэчка было ўва ўласнасці варшаўскага банкіра Я. Мексцера. У 1800 годзе ўласнасць Сулістроўскіх, была драўляная Багародзіцкая царква, яўрэйская школа, лаўка, праводзіліся 2 штогадовыя кірмашы, быў вадзяны млын. Пазней Пухавічамі валодалі Фрыбесы, Эсткі[2]. Праз вена ад Канстанцыі з Эсткаў Пухавічы перайшлі да Ваньковічаў[3].

Пасля 1861 года мястэчка стала цэнтрам Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1863 годзе адкрыта народнае вучылішча, для якога ў 1865 годзе было пабудавана мураванае памяшканне.

Станам на 1886 год у мястэчку было 73 двары, праваслаўная царква, народнае вучылішча (110 вучняў), 3 сінагогі, 2 піваварныя заводы, 26 дробных лавак, паромная пераправа на Свіслачы. Праводзіліся 4 штогадовыя кірмашы, штотыднёвыя таржкі (жывёла, бандарныя вырабы, прылады працы, посуд і іншае). Сярод насельніцтва былі распаўсюджаны рамёствы: ткацтва, шавецкае і кравецкае. У 1894 годзе быў заснаваны бульбяны крухмальны завод (11 рабочых). У 1889 годзе маёнткам Пухавічы валодаў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Канстанцін Аляксандравіч Ваньковіч, было 516 дзесяцін зямлі[4]. У мястэчку сярод дробных землеўладальнікаў былі: праваслаўны мешчанін Сафрон Васілевіч Какура (39 дзесяцін); праваслаўны мешчанін Аляксей Маркавіч Какура (3 дзесяціны); праваслаўныя мяшчане Іван, Ануфрый і Міхаіл Якаўлевічы Какуры (3 дзесяціны); праваслаўны ганаровы грамадзянін Арыстарх Іванавіч Кушлянскі (20 дзесяцін); дваране рыма-каталіцкага веравызнання Сігізмунд, Людвіг і Іосіф Канстанцінавічы Ліпніцкія (4 дзесяціны); 96 мяшчан х. Пухавічы (7 дзесяцін); праваслаўны мешчанін Міхаіл Паўлавіч Пігулеўскі (19 дзесяцін); мешчанін рыма-каталіцкага веравызнання Людвіг Феліцыянавіч Ярашэвіч (4 дзесяціны); дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Саверый Іванавіч Ярашэвіч (4 дзесяціны); мяшчане рыма-каталіцкага веравызнання Яськевічы Іван Венядыктавіч і Франц Іванавіч (15 дзесяцін)[5].

Паводле перапісу 1897 года ў мястэчку было 392 двары, хлебазапасны магазін, завод сельцерскай мінеральнай вады, 49 лавак, 4 піцейныя дамы, праводзіліся 4 штогадовыя кірмашы. У маёнтку быў паравы і вадзяны млыны, таксама была аднайменная вёска.

 
Рынак у Пухавічах, 1910 г.
 
Крама ў Пухавічах, да 1918 г.

У 1900 годзе ў народным вучылішчы было 134 вучні і 34 вучаніцы. У 1905 годзе было адкрыта паштовае аддзяленне. У жніўні 1905 года адбыліся рэвалюцыйныя выступленні, у якіх удзельнічала каля 50 чалавек. У 1909 годзе было 418 вучняў, паштовае і тэлеграфнае аддзяленне.

Найноўшы час

правіць
 
Турынскі гасцінец у Пухавічах, 1918 г.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пухавічаў накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[6]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

 
Хлопчык у Пухавічах, 1918 г.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1922 годзе працавалі 3 крупадзёркі, сукнавалка, маслабойня, было лясніцтва і сямігадовая школа (12 настаўнікаў, 268 вучняў). 17 чэрвеня 1924 года Пухавічы сталі цэнтрам Пухавіцкага раёна (да 29 ліпеня 1925, пасля чаго цэнтр быў перанесены ў Мар’іну Горку, хоць і захаваў назву[7]). З 18 снежня 1925 года цэнтр Пухавіцкага сельсавета. У 1933 годзе працавалі МТС, картонная фабрыка (47 рабочых), абутковая і швейная арцелі. 27 верасня 1938 статус Пухавічаў панізілі з мястэчка да вёскі.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 3 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Адразу з пачаткам акупацыі было створана гета. У верасні 1941 года здзейснена масавае забойства яўрэяў Пухавічаў і Мар’інай Горкі, агулам было забіта 1260 чалавек. У 1942 годзе было расстраляна 20 ваеннапалонных і 90 жыхароў вёскі.

У 1960 годзе сяло, цэнтр калгаса імя Карла Маркса.

Насельніцтва

правіць

Дэмаграфія

правіць

XVIII стагоддзе:

  • 1726 год — 30 двароў
  • 1745 год — 17 двароў[8]
  • 1800 год — 153 двары, 704 жыхары

XIX стагоддзе:

  • 1861 год — 734 жыхары
  • 1886 год — 73 двары, 860 жыхароў
  • 1897 год — мястэчка, 392 двары, 2714 жыхароў; вёска, 129 двароў, 783 жыхары; маёнтак, 45 жыхароў

XX стагоддзе:

  • 1909 год — 2225 жыхароў; маёнтак, 44 жыхары
  • 1917 год — 3093 жыхароў; маёнтак, 67 жыхароў
  • 1926 год — 2160 чал., 929 яўрэяў (43 %)
  • 1960 год — 1822 жыхары
  • 1999 год — 889 двароў, 2287 жыхароў[2]

XXI стагоддзе:

  • 2002 год — 882 двары, 2300 жыхароў
  • 2010 год — 1825 жыхароў
  • 2019 год — 1938 жыхароў[9]

Рэлігія

правіць
 
Царква ў Пухавічах.

У пачатку XIX стагоддзя дзейнічала драўляная ўніяцкая Багародзіцкая царква, 1841 годзе збудавана новая праваслаўная. У 1950 гадах гадах царква была закрыта, часткова разбурана і пераабсталяваны пад клуб. Пад канец 1990-х праваслаўная грамада змагла вярнуць будынак. 18 жніўня 2015 года пасля завяршэння набажэнства епіскап Веніямін заклаў у падмурак будучага храма камень і памятную грамату[10].

Сацыяльная сфера

правіць

У Пухавічах ёсць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, клуб, бальніца.

Славутасці

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пухо́вічы
  2. а б ЭГБ 2001, с. 9.
  3. SgKP 1888, с. 226.
  4. Памяць 2003, с. 79.
  5. Памяць 2003, с. 77—99.
  6. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  7. Алесь Карлюкевіч. Знічкі Айчыны: Ігумен-Чэрвень, Смілавічы, Пухавічы. Голас Радзімы (11 жніўня 2011).(недаступная спасылка)
  8. Пуховичи инвентарь 1745 г. в Минском воеводстве владение Александр Быковский. НИАБ, ф. 1727 оп. 1 д. 12 л. 311—312.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2018. Праверана 13 красавіка 2018.
  9. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  10. Пуховичи, Церковь Рождества Пресвятой Богородицы (руск.). sobory.ru. Праверана 16 чэрвеня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць