Пухаеды (Mallophaga) — атрад (падатрад) насякомых.

Пухаеды

Валасаед кашэчы (Felicola subrostratus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mallophaga Nitzsch, 1818


Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  103337

Апісанне правіць

Даўжыня да 11 мм. Цела пляскатае, бяскрылае, укрытае шчацінкамі, жоўта-карычневае. Вочы рэдукаваныя. Вусікі кароткія, 3—5-членікавыя. Ротавыя органы грызучыя. Кормяцца пер’ем, валасамі, арагавелымі часцінкамі і эпідэрмальнымі лускавінкамі скуры, крывёю.

Арэал правіць

Адрозніваецца 2 падатрады: пухаеды сапраўдныя (Amblycera) і пёра- і валасаеды (Ischnocera). Існуе каля 3 тысяч відаў. Пашыраны ўсюды.

Значэнне правіць

Паразіты млекакормячых (валасаеды) і птушак (пер’яеды). Жывуць на пёрах, валасах, скуры, унутры стрыжня пяра, у роце гаспадароў. Большасць прыстасавана да пэўных гаспадароў; пры масавым заражэнні зніжаюць іх жыццяздольнасць. На Беларусі каля 20 відаў, найбольш трапляюцца пер’яед галубіны, пер’яед качыны, пер’яед курыны, валасаед кашэчы, валасаед сабачы.

Раздзельнаполыя. Развіццё з няпоўным ператварэннем.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Максімава С. Пухаеды // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.

Гл. таксама правіць