Пухіраватая іржа ігліцы хвоі

(Пасля перасылкі з Пухірастая іржа ігліцы хвоі)

Пухіраватая іржа ігліцы хвоі — грыбковае захворванне  (польск.) хвоі. Яно адносіцца да групы захворванняў, званых іржамі  (польск.), і выклікаецца відам Coleosporium tussilaginis[1]. Хвароба сустракаецца на двухігольных і трохігольных хвоях, часцей за ўсё на хвоі звычайнай[2].

Эцыдыя Coleosporium tussilaginis на ігліцы хвоі

Сімптомы і шкоднасць правіць

Першыя сімптомы хваробы выяўляюцца на хваёвай ігліцы ў красавіку ці маі ў выглядзе невялікіх, спачатку хларатычных, потым жоўтых плям. У месцах гэтых плям узнікае спермагонія, якую цяжка заўважыць. Праз некалькі дзён у месцах інфекцыі ствараюцца на іголках эцыдыі, якія вырабляюць эцыдыяспоры. Эцыя мае форму языка або слупка, вышынёй каля 0,5-1 мм і жаўтлявага колеру. Працэс іх стварэння працягваецца толькі з красавіка па май, тады пасля эцыдый застаюцца толькі невялікія рубцы альбо жаўтлявыя ці карычневыя плямы. Ігліца хвоі з эцыдыямі звычайна жоўкне і ападае[2].

Найбольшую шкоду хвароба наносіць у гадавальніках. Калі гэта адбываецца ў вялікай інтэнсіўнасці, гэта перашкаджае росту раслін і зніжае якасць расады[2].

Меры аховы правіць

Прадухіліць хваробу альбо, па меншай меры, абмежаваць яе, можна скошваючы альбо знішчаючы гербіцыдамі паблізу гадавальнікаў густыя зараснікі раслін, якія з’яўляюцца другімі гаспадарамі грыба Coleosporium tussilaginis[1]. Калі хвароба ўжо ёсць у гадавальніку, барацьбу з ёй праводзяць шляхам апырсквання расады адпаведнымі фунгіцыдамі[2].

Зноскі

  1. а б encyklopedia.lasypolskie.pl.
  2. а б в г Karol Mańka i Małgorzata Mańka «Choroby drzew i krzewów leśnych» Warszawa 1993