Пуцеправод па Чыгуначнай вуліцы (Мінск)

Мінск

Пуцеправод па Чыгуначнай вуліцы — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску. Злучае вуліцы Чыгуначную і Суражскую, праходзячы над чыгуначнымі пуцямі[1].

Пуцеправод па Чыгуначнай вуліцы
Каардынаты: 53°53′00″ пн. ш. 27°31′47″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае чыгуначныя пуці
Месца размяшчэння г. Мінск, Беларусь
Канструкцыя
Тып канструкцыі бэлечны
Матэрыял жалезабетон
Колькасць пралётаў 3
Агульная даўжыня 82 м
Шырыня моста 24 м
Палос руху 4
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1964
Зачыненне на рэканструкцыю 2019—2020

Гісторыя правіць

Пуцеправод пабудаваны ў 1964 годзе. Меў 3 пралёты, даўжыня складала 82 м, шырыня 24 м[1].

У ліпені 2019 года пачалася рэканструкцыя пуцеправода[2], ён быў перакрыты для ўсіх відаў транспарту, а неўзабаве і для пешаходаў. Падчас рэканструкцыі былі дэмантаваны бетоннае пакрыццё і тратуары, наружнае асвятленне і старыя апоры асвятлення; па выніках пуцеправод быў узмоцнены і пашыраны, усталяваны новыя агароджы і асвятленне, арганізаваны пад’езды і падмаставая частка. Рух па пуцеправодзе быў адкрыты 8 сакавіка 2020 года (хоць першапачаткова планавалася ў маі)[3], фінальныя працы працягваліся да лета.

Зноскі

  1. а б Путепроводы // Минск: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — 467 с.
  2. Путепровод на ул. Железнодорожной закрыт на ремонт до мая 2020 г. Архівавана 20 лютага 2022.
  3. Путепровод на Железнодорожной теперь открыт

Спасылкі правіць