Пуцеправод па вуліцы Якубоўскага (Магілёў)

Пуцеправод па вуліцы Якубоўскага — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Магілёве. Злучае жылыя раёны Фестывальны і Мір, праходзячы над чыгуначнымі пуцямі лініі Магілёў I — Магілёў II Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Па пуцеправодзе праходзіць вуліца Якубоўскага.

Пуцеправод па вуліцы Якубоўскага
Каардынаты: 53°54′50″ пн. ш. 30°19′02″ у. д.HGЯO
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае чыгуначныя пуці лініі Магілёў I — Магілёў II Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі
Месца размяшчэння г. Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларусь
Канструкцыя
Тып канструкцыі бэлечны
Матэрыял жалезабетон
Колькасць пралётаў 4
Агульная даўжыня 80 м
Шырыня моста 25 м
Эксплуатацыя
Канструктар, архітэктар Святлана Аркадзеўна Шапавалава[d]
Адкрыццё 1991
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пабудаваны ў 1991 годзе. Да яго ўзвядзення дарога на Мінск праходзіла па пуцеправодзе па вуліцы Арлоўскага, узведзеным у 1929 годзе. Дзякуючы новаму пуцеправоду дарога была выпрастана, а стары пуцеправод ператвораны ў пешаходны.

Тып канструкцыі — бэлечны. Мае 4 пралёты, даўжыня складае 80 м, шырыня 25 м[1].

Тумбы на ўездзе

У 2018 годзе праведзена рэканструкцыя пуцеправода (арх. С. А. Шапавалава). Сярод іншага агароджа заменена на чыгунную, на ўездах устаноўлены групы з чатырох простых тумб, абліцаваных шэрым паліраваным гранітам, і расшытых уверсе і ўнізе заглыбленымі гарызантальнымі палосамі. На крайняй тумбе, упрыгожанай з боку невялікім шчытом з гербам Магілёва, устаноўлена свяцільня.

Зноскі

Спасылкі правіць