Пуцінка

расійская марка гарэлкі

«Пуцінка» — гарэлка, якая вырабляецца расійскім заводам «Кристалл» з 2003 г.[2] Брэнд належыць кампаніі «Винэксим», 80% продажаў якой прыпадае на «Пуцінку»[1]. Паводле звестак РБК-daily, па стане на май 2008 года штомесячны аб’ём продажаў — каля 250 тыс. дэкалітраў[3].

Пуцінка
Тып гарэлка
Мацунак 40%
Вытворца Кристалл
Дыстрыб’ютар ВЕДК (2009—2015[1])
Статус-групп (2016—цяперашні час)
Паходжанне Расія
Год 2003

Паводле словў стваральніка брэнду (аўтарам брэнду «Пуцінка» з’яўляецца вядомы маркетолаг Станіслаў Каўфман), выбіраючы назву для гарэлкі, ён згуляў на папулярнасці прэзідэнта Расіі. Абмежаванняў з рэгістрацыяй атрымалася пазбегнуць, бо слова «пуцінка» не з’яўляецца дакладнай копіяй прозвішча, акрамя таго, яно пазначае рускі рыбалоўны тэрмін «пуціна»[4][5]. Як заявілі ў кампаніі «Винэксим» у 2007 годзе, пры вывадзе брэнду на рынак разлік рабіўся на папулярнасць Пуціна сярод расіян, і выпуск прадукту плануецца працягнуць нават пасля яго сыходу з пасады прэзідэнта: «Гэтая гарэлка атаясамляецца з чымсьці вельмі добрым. Пасля 2008 года яе папулярнасць толькі ўзрасце». З іншага боку, па словах прадстаўніка кампаніі, аб’ёмы продажаў у рэгіёнах г. зв. «Чырвонага пояса Расіі» з моцнай падтрымкай апазіцыйнай КПРФ адстаюць у параўнанні з іншымі рэгіёнамі[6]. У 2008 годзе кампанія, якая валодае правамі на брэнд «Путинка», падала ў Распатэнт заяўку на рэгістрацыю таварнага знаку «Путинка министерская»[7].

Гарэлка «Пуцінка» неаднаразова атрымлівала розныя ўзнагароды. У 2004 року экспертны савет кампаніі «Супербрэнд» пад старшынствам Аляксандра Шохіна прысвоіў гарэлцы званне «Супербрэнд-2004».[8] У 2006 годзе «Путинка» атрымала нацыянальную прэмію «Тавар года» ў катэгорыі «Гарэлка стандарт». У 2007 годзе дэпартамэнт кашруту пры галоўным равінаце Расіі выдаў сертыфікат кашэрнасці гарэлцы (гатунку «Путинка Перцовая» і «Путинка ограниченная партия»).

Зноскі

Спасылкі правіць