Пуціўль
Пуці́ўль (укр.: Путивль) — горад у Сумскай вобласці, на Украіне, на рацэ Сейм (басейн Дняпра), за 24 км ад чыгуначнай станцыі Пуціўль. Цэнтр Пуціўльскага раёна.
Горад
Пуціўль
Путивль
| ||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва 19,5 тыс. ж. (1991).
У горадзе працуюць харчовыя прадпрыемствы. Ёсць краязнаўчы музей[uk].
ГісторыяПравіць
Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146; крэпасць для абароны Кіеўскай Русі ад набегаў полаўцаў.
У другой палавіне 12 ст. цэнтр аднайменнага княства. Апісаны ў «Слове аб палку Ігаравым». У 1240 разбураны мангола-татарамі.
З 1356 у складзе ВКЛ.
У 1500 вялікі князь маскоўскі Іван III Васілевіч далучыў Пуціўль да Рускай дзяржавы.
У час польскай і шведскай інтэрвенцыі пачатку 17 стагоддзя заняты войскамі Рэчы Паспалітай. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года адышоў да Расіі.
У 18 — пачатку 20 ст. павятовы горад, з 1769 у Курскай губерні.
З 1926 у складзе Украінскай ССР. З 1932 у Чарнігаўскай, з 1939 у Сумскай абласцях.
У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны нямецка-фашысцкімі войскамі (1941—1943). Каля Пуціўля быў створаны Пуціўльскі партызанскі атрад пад камандаваннем С.А. Каўпака[ru].
ВыдатнасціПравіць
Архітэктурныя помнікі 16—18 ст.:
- Малчанскі манастыр[uk] (16—19 ст.),
- Спаскі манастыр (17 — пач. 18 ст.),
- царква Міколы Казацкага[uk] (18 ст.).
ЛітаратураПравіць
- Пуціўль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. С. 135.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пуціўль