Пушкінская (станцыя метро, Санкт-Пецярбург)

«Пушкінская» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Уваходзіць у склад Кіраўска-Выбаргскай лініі, размешчаная паміж станцыямі «Тэхналагічны інстытут» і «Уладзімірская».

«Пушкінская»
Кіраўска-Выбаргская лінія
Пецярбургскі метрапалітэн
SPB Pushkinskaya metro station asv2018-07.jpg
Дата адкрыцця 30 красавіка 1956 года
Праектная назва «Віцебская»[1]
Раён Адміралцейскі
Акруга Сямёнаўскі
Тып пілонная
Глыбіня залажэння, м ≈ 57
Колькасць платформаў 1
Тып платформы астраўная
Форма платформы прамая
Архітэктары Л. М. Палякоў,
В. А. Пятроў
Архітэктары вестыбюляў А. А. Грушке,
А. С. Гецкін, В. П. Шувалава
Інжынеры-канструктары С. М. Эпштэйн
Выхад да вуліц Загарадны праспект
Пераходы на станцыі Spb metro line5.svg «Звенігародская»
Віцебскі вакзал
Аператары
сотавай сувязі
«Мегафон», «МТС»,
«Білайн», «Tele2»
Код станцыі ПШ
Суседнія станцыі Уладзімірская і Тэхналагічны інстытут
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва звязана з блізкасцю Віцебскага (былога Царскасельскага) вакзала, які злучае Санкт-Пецярбург з горадам Пушкін(Царскае Сяло), дзе ў Ліцэі 1811 па 1817 г. жыў і вучыўся паэт (пазней Пушкін жыў у Царскім Сяле ў 1831 г.). У праекце станцыя насіла назву «Віцебская».

Аднапавярховы драўляны будынак першага вакзалу быў узведзены ўжо пасля смерці Пушкіна (1837).


Асаблівасці праекта і станцыіПравіць

Станцыя была намінальна здадзена ў эксплуатацыю 15 лістапада 1955 г. у складзе першай чаргі метрапалітэна «Аўтава» — «Плошча Паўстання», але пры гэтым была аформлена толькі падземная зала станцыі, а вестыбюль і нахільны ход не былі пабудаваныя. Яны павінны былі быць адкрыты тады ж, аднак з-за праблем пры будаўніцтве нахільнага ходу былі скончаныя толькі 30 красавіка 1956 г. (пасля намінальнага адкрыцця станцыя ізноў зачынілася для пабудовы нахільнага ходу з вестыбюлем).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1