Пціцкая лесапільная фабрыка
Пціцкая лесапільная фабрыка — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 1895—1914 гг. на чыгуначнай станцыі Пціч Мазырскага павета (цяпер вёска і чыгуначная станцыя ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці). Мела паравыя рухавікі. У 1908—1913 гг. працавала 40 чал., у 1913 г. выраблена дошак на 80 тысяч руб.
Літаратура
правіць- Пціцкая лесапільная фабрыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).