Пчальні́к, пасека — месца, дзе размешчаны вуллі з меданоснымі пчоламі, падсобныя пабудовы і інвентар. Буйныя фермы і спецыялізаваныя гаспадаркі прамысловага тыпу складаюцца з некалькіх пчальнікоў.

Пчальнікі бываюць стацыянарнымі і перасоўнымі. Пчальнікі размяшчаюць каля масіваў меданосных раслін, на ахаваных ад ветру сухіх месцах.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сапега В. І. Пчальнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі правіць