Медоносная пчала. Добра бачны камяк абножкі на задняй назе пчалы

Пчаліная абножка — назва кветкавага пылка, сабранай меданоснай пчалой і злепленай сакрэтамі яе залоз у гранулы.

Калі пчала наведвае кветкі раслін, да яе цела прыліпае вялікая колькасць зерняў пылка. Каб не разгубіць пылок і для выгоды яе транспарціроўкі ў вулей, пчала тут жа на кветцы альбо пры палёце «вычэсвае» пылок адмысловымі шчотачкамі ног і складае яе ў выглядзе маленькіх камякоў ў г. зв. «кошык» на задняй пары ног. Пры гэтым пчала склейвае асобныя зерні пылка сакрэтам сваіх слінных залоз. Такі збор пылка і называецца абножкай.

Пчаліная абножка ўтворана рознакаляровымі грануламі памерам 1-3 мм. Колер залежыць ад відаў раслін, з якіх яна была сабрана пчалой. Смак рэзкі, вар'іруе ад салодкага да горкага. Пах — кветкава-мядовы.

Пчаліная абножка — гэта другі па аб'ёме спажывання і першы па значнасці прадукт харчавання пчалінай сям'і.

ЛітаратураПравіць

  • Лаврехин Ф. А., Панкова С. В. Биология пчелиной семьи. — Колос, 1975. — 295 с.