Пэтэрыс Юрашэўскіс

Пэтэрыс Юрашэўскіс (лат.: Pēteris Juraševskis; 4 красавіка 187210 студзеня 1945) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1928 годзе.

Пэтэрыс Юрашэўскіс
лат.: Pēteris Juraševskis
прэм’ер-міністр Латвіі
24 студзеня 1928 — 30 лістапада 1928
Нараджэнне 23 сакавіка (4 красавіка) 1872
Смерць 10 студзеня 1945(1945-01-10) (72 гады)
Веравызнанне лютэранства
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, грамадскі дзеяч
Узнагароды
Order of the Three Stars, 2nd Class
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У юнацтве працаваў пісарам у Курляндскай губерні, вывучаў права ў Пецярбургу (1900-1904), пазней быў юрыстам. У першым кабінеце міністраў незалежнай Латвіі стаў міністрам юстыцыі (да 14 ліпеня 1919 года). Праз некалькі гадоў ён вярнуўся ва ўрад, выконваючы тыя ж функцыі ва ўрадзе Валдэмарса Замуэлса (з мая па снежань 1924 года) і Карліса Улманіса (снежань 1925 года — студзень 1926 года). Восенню 1925 года ён упершыню быў абраны ў Сейм ад цэнтрыстаў. У 1927 годзе балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах супраць Густаўса Земгалса, атрымаў падтрымку толькі цэнтрысцкіх і ліберальных груповак. 24 студзеня 1928 года прэзідэнт прызначыў яго наступнікам Маргерса Скуеніекса на пасадзе кіраўніка ўрада Латвіі, якім ён заставаўся да 30 лістапада 1928 года (да сакавіка таксама ўзначальваў міністэрства фінансаў).

Зноскі

Спасылкі правіць