Пярэжыр
Пярэ́жыр[1] (трансліт.: Piarežyr, руск.: Пережир) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета.
Вёска
Пярэжыр
|
ГеаграфіяПравіць
Знаходзіцца за 45 кіламетраў на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 1 кіламетр ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Седча на лініі Мінск—Асіповічы, каля ракі Свіслач.
ГісторыяПравіць
Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць
У першай палове 15 ст. належала Судзівою Валімунтавічу. У канцы 16 ст. у Менскім павеце ВКЛ.
У складзе Расійскай імперыіПравіць
У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай вёска адышла да Расійскай імперыі. У 19 - пачатак 20 ст. сяло, цэнтр Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
На 1886 г. у сяле працавалі валасное праўленне, праваслаўная царква, капліца, народнае вучылішча, вінакурны завод і млын.
Найноўшы часПравіць
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З 20.08.1924 г. цэнтр сельсавета. У 1927 г. арпанізавана тарфяная арцель. У 1929 г. - калгас «Перамога». Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. Было забіта больш за 30 жыхароў.
НасельніцтваПравіць

Сацыяльная сфераПравіць
АдукацыяПравіць
Пярэжырская сярэдняя школа імя А.Е. Гурыновіча
Ахова здароўяПравіць
Медыцынскія паслугі надае вясковая амбулаторыя. Колькасць абслугоўваных пацыентаў складае – 20 чалавек у змену.[3]
Культура і грамадстваПравіць
Музей імя Анатоля ГурыновічаПравіць
Музей гісторыі знаходзіцца ў Пярэжырскай сярэдняй школе. У 2000 годзе па ініцыятыве Іосіфа Васільевіча Кучко, на той момант дырэктара школы, Пярэжырскай сярэдняй школе было прысвоена імя былога міністра замежных спраўБССР Анатоля Гурыновіча.
Страчаная спадчынаПравіць
- Царква Святога Мікалая (1842). Пабудавана на сродкі прыхаджан і мясцовага памешчыка Іскрыцкага. Была пабудавана з дрэва на мейсцы старай царквы (старая згарэла ў 1812 годзе). У 1879 г. царква мела 23 дзес. ворыва, 10 - сенакосу, 5 дзес. прысядзібнай зямлі, больш за 1,6 тыс. прыхаджан, пры царкве было папячыцельства.
- Капліца, упамінаецца ў 1886 годзе.
СлавутасціПравіць
- Брацкая магіла (1944)
- Царква свяціцеля Мікалая Цудадзея.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пярэ́жара, н.
- ↑ БелЭн, 2001
- ↑ http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
ЛітаратураПравіць
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
- Пярэжыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 160. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- У Пярэжырскай школе адкрылі музей імя Анатоля Гурыновіча // http://zviazda.by/
- У імя славутага выпускніка // http://nastgaz.by/
- Гісторыя школы // http://pukhovichi-roo.by/