Пярэспа (станцыя метро)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь

Пярэспа (трансліт.: Piarespa) — запраектаваная станцыя трэцяй чаргі Зеленалужскай лініі Мінскага метрапалітэна[1]. Станцыю плануецца размясціць на скрыжаванні праспекта Машэрава і вуліцы Крапоткіна[2].

«Пярэспа»
Piarespa
Зеленалужская лінія
Мінскі метрапалітэн
Меркаваная
дата адкрыцця:
2028
Ранейшыя назвы Праспект Машэрава
Раён Цэнтральны
Код станцыі 318
Суседнія станцыі Камароўская і Прафсаюзная
Зеленалужская лінія
Зялёны Луг (праект)
Кальцова (праект)
Івана Мележа (праект)
Парк Дружбы Народаў (праект)
Камароўская (праект)
Пярэспа (праект)
Прафсаюзная (праект)
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Юбілейная плошча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Плошча Францішка Багушэвіча
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Вакзальная
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кавальская Слабада
Аэрадромная
Немаршанскі Сад
ЦЧ-3 «Слуцкае»
Слуцкі Гасцінец
Перспектывы будаўніцтва

Назва бярэ пачатак ад аднаймённай гістарычнай мясцовасці і ракі Пярэспа. Першапачатковая праектная назва — Праспект Машэрава. Увогуле трэцяя чарга Зеленалужскай лініі будзе складацца з 4 станцый: «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская» і «Парк Дружбы Народаў». Паводле планаў, будаўніцтва павінна быць скончана да 2028-2029 года[3].

Праект правіць

Праект «Пярэспы» будзе нагадваць станцыі «Міхалова» і «Немаршанскі Сад», а таксама падобны на праекты «Прафсаюзнай» і «Камароўскай». Шматпавярховая, кампактная, эскалатары па цэнтры станцыі. Вестыбюль будзе таксама адзін. Праект спадабаўся метрабудаўнікам за сваю кампактнасць, адносную таннасць і хуткасць будаўніцтва. Глыбіня — таксама каля 12 метраў. Выхадаў з падземнага пераходу будзе чатыры — па два на кожны бок праспекту Машэрава[4].

Зноскі