Пя́сіна (руск.: Пясино) — возера ва Усходняй Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі, у басейне ракі Пясіна, на паўднёвым захадзе Паўночна-Сібірскай нізіны, на паўночна-заходніх адгор’ях плато Путарана.

Пясіна
руск.: Пясино
Lake Pyasino NASA.jpg
Каардынаты: 69°40′00″ пн. ш. 87°52′00″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Краснаярскі край
Даўжыня 70 км
Шырыня 15 км
Плошча 735 км²
Аб'ём 3 км³
Найбольшая глыбіня 8 м
Сярэдняя глыбіня 4 м
Салёнасць да 0,118 ‰
Плошча вадазбору 24 000 км²
Выцякаюць Пясіна
Пясіна (Расія)
Пясіна
Пясіна
Пясіна (Краснаярскі край)
Пясіна
Пясіна
Commons-logo.svg Пясіна на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 735 км². Даўжыня 70[1] км, найбольшая шырыня 15[1] км. Найбольшая глыбіня возера 8[1] (да 10[2]) м, сярэдняя — 4[1] м. Аб’ём вады 3[1] км³. Найбольшая мінералізацыя до 118[1] мг/л. Плошча вадазбору 24 000[3] км².
Катлавіна возера ледавіковага паходжання, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Большая частка берагоў спадзістыя, месцамі забалочаныя. У возера ўпадаюць некалькі рэк. Сярод іх: Нарыльская, Амбарная, Самаедская Рэчка і інш. Выцякае рака Пясіна.

У возеры водзяцца асётр, галец, таймень, нельма, рапушка, омуль, пелядзь, сіг, муксун і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Грeчушникова М. Г. Пясино // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.) 
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 349. — 538 с. — 100 000 экз.
  3. Государственный водный реестр РФ(руск.) 

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 349. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць