Пятая пяцігодка Беларускай ССР

Пяты 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 19511955 гады.

Планы правіць

План ставіў задачу апераджальнымі тэмпамі развіваць цяжкую прамысловасць і вытворчасць сродкаў вытворчасці, рэканструяваць і мадэрнізаваць шэраг прадпрыемстваў, узняць прадукцыйнасць сельскагаспадарчай вытворчасці, больш хуткімі тэмпамі развіваць вытворчасць тавараў народнага спажывання, павысіць капіталаўкладанні ў лёгкую і харчовую прамысловасць.

Вынікі пяцігодкі правіць

Капіталаўкладанні ў 1955 годзе перавысілі ўзровень 1950 года на 84%. Уведзены ў дзеянне камвольны камбінат, заводы падшыпнікавы, будаўнічых матэрыялаў і гадзіннікавы ў Мінску, швейных машын у Оршы, цукровы ў Скідзелі і інш. Усяго за гады пяцігодкі ў рэспубліцы ўвайшлі ў строй 1010 прамысловыз прадпрыемстваў, у т.л. 150 буйных. Аб’ём прамысловасці павялічыўся больш чым у 2 разы. Палепшыўся стан сельскай гаспадаркі: умацавана яе матэрыяльна-тэхнічная база, павышаны нарыхтоўчыя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, спісаны нядоімкі з калгасаў і калгаснікаў па сельгаспадатку за папярэднія гады. Ураджайнасць сельскагаспадарчых культур і вытворчасць мяса павялічыліся на 52%, малака — на 33%, яек — на 19%. Развіваліся ўсе віды транспарту, пачалося будаўніцтва трубаправоднага. За пяцігодку пабудавана 3,8 млн. м жылля ў гарадах і 82 тыс. жылых дамоў у сельскай мясцовасці. Пашырылася сетка культурна-асветніцкіх устаноў — бібліятэк, музеяў, клубаў, кінатэатраў. Але па шэрагу паказчыкаў планавыя заданні пяцігодкі не былі выкананы.

Літаратура правіць

  • Юнцэвіч, А. Пяцігадовыя планы развіцця народнай гаспадаркі БССР // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 22.
  • Гиоргидзе, З. И., Геращенко, Л. Ф. Белоруссия за десять пятилеток / З. И. Гиоргидзе, Л. Ф. Геращенко; Академия наук БССР, Институт экономики. — Минск: Наука и техника, 1982. — 152 с.
  • Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін: Матэрыялы для самастойнай працы: Для студэнтаў і курса дзеннага і завочнага формаў навучання. — Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1997. — 118, [2] с.