Пятрашунскія могілкі

Пятрашунскія могілкі — могілкі ў Каўнасе, пантэон выдатных людзей Літвы. Размешчаны ва ўсходняй частцы горада, у раёне Пятрашунай. Сучасная плошча 8,9 га.

Пятрашунскія могілкі?
літ.: Petrašiūnų kapinės
Petrašiūnų kapinių kolumbariumas.JPG
54°53′16″ пн. ш. 24°00′31″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
МесцазнаходжаннеКаўнас 
Гісторыя
Дата заснавання1939-1940 
Першае пахаванне1941 
Плошча
  • 0,089 км²
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

РазмяшчэннеПравіць

Пятрашунскія могілкі знаходзяцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра Каўнаса. Займаюць 8,9 га паўвострава, утворанага выгінам ракі Нёман, у ваколіцах Каўнаскага вадасховішча. Названа па суседнім раёне Каўнаса Пятрашунай.

ГісторыяПравіць

Будаўніцтва могілак пачалося ў канцы 1939 года. Пахаванні пачалі ажыццяўляцца з 1941 года. Могілкі некалькі разоў пашыралася ў канцы 1950-х гадоў. 6 жніўня 2010 года пацярпелі ў выніку моцнага шторму.[1] З 1972 года пахаванні былі абмежаваны,[2] з таго часу тут хаваюць выдатных людзей Літвы, у тым ліку вядомых навукоўцаў, пісьменнікаў, артыстаў і палітыкаў. У наш час з’яўляецца, падобна да могілак Росы ў Вільнюсе, пантэонам выдатных дзеячаў Літвы.

Вядомыя людзі, пахаваныя на могілкахПравіць

Зноскі

  1. Masiokaitė, Austėja. Prezidentės sulaukusiame Kaune vis dar aidi pjūklų garsai, o žmonės dalijasi patirtais išgyvenimais (nuotraukos)(нявызн.) (10 жніўня 2010). Архівавана 18 жніўня 2010.
  2. Giniuvienė, Dalia, et al. Pirmosios Lietuvos Respublikos laikotarpis (1918–1940 m.)(нявызн.). Kaunas: datos ir faktai. Kauno apskrities viešoji biblioteka (1 чэрвеня 2007).

СпасылкіПравіць