Другі ліст Пятра

(Пасля перасылкі з Пятра, 2-і ліст)

Другі ліст апостала Пятра, Другі Сабо́рны ліст Свято́га Апо́стала Пятра́[1], Другое Сабо́рнае Пасла́нне свято́га Апо́стала Пятра́[2], 2-гі ліст Пётры[3], Друго́е пасла́ньне Пятра́[4]   — адзін з лістоў апостала Пятра, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Змяшчаецца пасля першага ліста апостала Пятра перад першым лістом Яна.

Рэмбрант. Пётр у вязніцы.

АдрасатПравіць

У пачатку ліста аўтар не называе прамога адрасата. Аднак паколькі аўтар паказвае, што піша ўжо другі ліст, то верагодней за ўсё, што адрасат той жа, што і ў першым лісце, а менавіта — усе хрысціяне Малой Азіі.

Аўтарства лістаПравіць

Імя аўтара стаіць у самым пачатку ліста — гэта Сымон Пётр, апостал, што належаў да ліку дванаццаці апосталаў, якія суправаджалі Хрыста падчас Яго зямнога жыцця.

Асаблівасці лістаПравіць

Другі ліст даволі моцна адрозніваецца ад першага. Калі першы ліст напісаны на простай, але дасканалай грэчаскай мове, дык другі ліст адрознівае велічнасць мовы. У ім не гаворыцца пра хуткае Другое вяртанне Пана, але толькі, што яно прыйдзе нечакана. Увесь другі раздзел моцна падобны на ліст Іуды. Доўгі час ліст быў невядомы большасці хрысціянскіх цэркваў, таму працяглы час сумняваліся ў яго кананічнасці. Ліст быў прыняты ў канон толькі ў IV стагоддзі. Аднак да сённяшніх дзён існуе сумнеў, што менавіта Пётр напісаў гэты ліст. Ёсць меркаванні, што аўтар ліста адносіўся да другога ці нават трэцяга накалення хрысціян, а выкарыстоўваў пры напісанні канспекты пропаведзяў Пятра. Падабенства з лістом Іуды можа тлумачыцца тым, што абодва аўтары выкарастоўвалі нейкую першапачатковую крыніцу, якая не дайшла да нас.

Мэта напісання лістаПравіць

У першых хрысціянскіх цэрквах паволі пачалі распаўсюджвацца ерэтычныя вучэнні, якімі іх настаўнікі адвяргалі другі прыход на зямлю Хрыста. Таму аўтар ставіць на мэту нагадаць чытачам пра вучэнне, якае было прынесена апосталамі, і адвергнуць ілжэвучэнне.

Змест лістаПравіць

Аўтар хоча нагадаць вучэнне пра хуткае Другое вяртанне Пана. Ліст можна разглядаць як духоўнае завяшчанне Пятра, які прадчувае хуткую смерць. Пётр быў сведкам многіх падзей з зямнога жыцця Ісуса Хрыста, многіх прамоў Хрыста і прароцтваў. Таму аўтар прадказвае, што ў апошні час з’явяцца ілжэнастаўнікі, якія будуць весці амаральны лад жыцця і штурхаць хрысціян да гібелі. Але як Бог пакараў анёлаў, якія зграшылі, дапатопных жыхароў і гарады Садом і Гамора, гэтак жа пакарае і амаральных ілжэнастаўнікаў. Гэтак жа з’явяцца і людзі, якія, пасля доўгага чакання Хрыста, расчаруюцца і зоймуць супрацьлеглую пазіцыю, пачнуць здзеквацца і адмаўляць наогул другое прышэсце Хрыста. Апостал гатовы да такіх падзей. Ён можа даць расчараваным наступны адказ. Па-першае, людзі жывуць у іншым часовым вымярэнні з Богам, для Бога «адзін дзень як тысяча год». І па-другое, адтэрміноўку Другога вяртання і Суда трэба разглядаць як літасць Пана, які такім чынам дае магчымаць грэшнікам змяніцца і атрымаць выратаванне. Але ўсё, што было прадказана, збудзецца; пра гэта напісана і не толькі Пятром, але і ў іншых лістах апосталаў.

Месца і час напісання лістаПравіць

Ліст быў напісаны ў Рыме напярэдадні ганенняў Нерона амаль пасля першага ліста — каля 64 г. н.э.

Структура лістаПравіць

Ліст падзелены на 3 раздзелы. У першым апавядаецца пра абавязковасць Божага слова, прароцтваў і вучэння апосталаў. У другім раздзеле апостал прадказвае з’яўленне ілжэнастаўнікаў і ілжэпрарокаў. Аўтар падкрэслівае, што ў гэтым няма нічога дзіўнага — так было падчас падзей Старога Запавета, так будзе і ў апошнія дні. У апошнім раздзеле Пётр апавядае пра Другое прышэсце Хрыста, засцерагаючы насмешнікаў ад сумневу.

Сціслы план лістаПравіць

  • Прывітанне (1:1-2)
  • Сведчанне пра праўдзівасць Пісання (1:3-23)
  • Прадказанне пра з’яўленні ілжэпрарокаў і ілжэнастаўнікаў (2:1-22)
  • Прадказанне пра насмешнікаў, што сумняваюцца ў хуткім вяртанні Хрыста (3:1-10)
  • Прадказанне пра вяртанне Пана і завяршэнне ліста (3:11-18)

ПеракладыПравіць

Зноскі

  1. Анатоль Клышка. Новы Запавет. — Мінск: Пазітыў-цэнтр, 2014. — 610 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6983-42-2.
  2. Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста. — Мінск: Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора: Медыял, 2017. — 544 с. — ISBN 978-985-6594-63-5 ISBN 978-985-6914-45-7.
  3. Біблія кананічная. Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў. — Мінск: Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь, 2017. — 928+336 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-6183-14-3.
  4. Васіль Сёмуха. Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе. — DUNCANVILLE, USA: WORLD WIDE PRINTING, 2002. — 1538 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-58712-085-2.

ЛітаратураПравіць

  • Д. Лукас и К. Грин. Второе Послание Петра и Послание Иуды. Мирт, 2010 г. 335 с. ISBN 978-5-88869-236-3
  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 2010 г. 768с. ISBN 978-5-94759-099-9
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова — Коринфянам. МКПНП, 1999. 406 с.