Пятроўшчына (могілкі)
Мо́гілкі Пятро́ўшчына — могілкі колішняй вёскі Пятроўшчына. Цяпер месцяцца па праспекце Дзяржынскага, на тэрыторыі мікрараёна Паўднёвы Захад у Мінску. Адкрыты для пахаванняў з 1876 г. Плошча могілак: 2,33 га. У цяперашні час адносяцца да катэгорыі могілак абмежаванага карыстання — на гэтых могілках дазволена падзахаванне да сваякоў і камерцыйнае пахаванне[1]. Камерцыйныя пахаванні знаходзяцца пераважна ў ніжняй і найбольш дагледжанай частцы могілак[2]
Пятроўшчына | |
---|---|
Могілкі з пр. Дзяржынскага | |
53°52′01,27″ пн. ш. 27°29′26,85″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Гістарычны раён | Пятроўшчына |
Гісторыя | |
Дата заснавання | 1876 |
![]() |
Цікавыя фактыПравіць
- На тэрыторыі могілак ёсць дагледжаныя пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны.
- На могілках Пятроўшчына пахаваны заснавальнік беларускай Вікіпедыі і вядомы блогер Уладзімір Каткоўскі.
- На пагорку ў старой частцы могілак сярод магіл савецкага часу захаваліся некалькі пахаванняў дарэвалюцыйных часоў[2].
Зноскі
- ↑ Кладбище «Петровщина» Сайт: Белорусский справочник ритуальных услуг
- ↑ 2,0 2,1 Могілкі «Пятроўшчына»: востраў мінулага ў акіяне хай-тэка Аўтар Андрэй Берастоўскі // Блог Андрэя Берастоўскага
СпасылкіПравіць
- Кладбище «Петровщина» Сайт: Белорусский справочник ритуальных услуг (схема могілак)
- Кладбище Петровщина Партал: Минск старый и новый (фатаздымкі 2009 г.)
- Wikimapia (спадарожнікавы фатаздымак могілак)
- Пятроўшчына. «Разбуранае гняздо» Аўтар: Зміцер Бартосік // Радыё Свабода (рэпартаж пра зніклую вёску Пятроўшчына з фатаздымкамі могілак)
- Могілкі «Пятроўшчына»: востраў мінулага ў акіяне хай-тэка Аўтар Андрэй Берастоўскі // Блог Андрэя Берастоўскага
- Пятроўшчына // Некропалі Беларусі