Залескі сельсавет (Валожынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Зале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новы Двор.

Залескі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Новы Двор
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 906
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пятроўшчынскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пятроўшчына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 8 чэрвеня 1963 года ў склад сельсавета з Ракаўскага сельсавета перададзены 28 населеных пунктаў (Агароднікі, Аколіца Залессе, Багданава, Будраўшчына, Бухвалаўшчына, Венгліншчына, Воўкаўшчына, Гаішча, Гервелі, Гермашышкі, Гіневічы, Гіравічы, Домінава, Заблоцкаўшчына, Загай, Залессе, Зарэчча, Касцюкі, Крупшчына, Крыніца, Лабы, Мацавічы, Новы Двор, Пелікшты, Стары Ракаў, Туркаўшчына, Шапавалы і Эпімахі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Залессе, а сельсавет перайменаваны ў Залескі[1]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна. 27 лістапада 1989 года ў склад ў склад Ракаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Венгліншчына, Гаішча, Гермашышкі, Гіравічы, Заблоцкаўшчына, Крыніца, Мацавічы, Пелікшты, Стары Ракаў, Туркаўшчына і Шапавалы)[2], цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Двор. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Ракаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 906 чалавек[4], з іх 94,8 % — беларусы, 4,1 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: вёскі Агароднікі, Багданава, Будраўшчына, Воўкаўшчына, Гервелі, Гіневічы, Залессе, Звяркі, Караблі, Карнюткі, Касцюкі, Крупшчына, Крэчаўцы, Лабы, Новы Двор, Пугачы, Салаўі, Сасноўцы, Сцяцкі, Татарскія, Татары, Эпімахі.

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.