Пятро Бітэль

беларускі паэт, перакладчык, краязнавец

Пятро Бітэль, сапр. Пётр Іванавіч Бітэль (19 чэрвеня 1912, Радунь Лідскага павета — 18 кастрычніка 1991, в. Вішнева; Псеўданімы: Леанід з-пад Вішнева) — беларускі паэт, перакладчык, краязнавец, настаўнік.

Пятро Бітэль
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1912(1912-06-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1991(1991-10-18) (79 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, краязнавец
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую Віленскую настаўніцкую семінарыю (1931). У 1931—1939 гадах настаўнічаў. У 1944 годзе вывезены ў Германію, вызвалены ў 1945 годзе, служыў у Чырвонай Арміі.

У 19461947 гадах працаваў настаўнікам, у 1947 годзе звольнены з настаўніцкай працы. Стаў праваслаўным святаром. У 1950 годзе арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў. Зняволенне адбываў у Кемераўскай вобласці, Омску і Джэзказгане. У 1956 годзе вызвалены. Да 1963 служыў у царкве.

У 19631974 гадах зноў настаўнічаў. Скончыў Мінскі педінстытут (1970). Рэабілітаваны ў 1978.

Творчасць правіць

Дэбютаваў у 1929 годзе пад псеўданімам Леанід з-пад Вішнева ў часопісе «Шлях моладзі», дзе публікаваўся і пазней. Аўтар паэм «Замкі і людзі» (1968), «Сказанне пра Апанаса Берасцейскага» (1984).

Пераклаў на беларускую мову творы А. МіцкевічаПан Тадэвуш», «Конрад Валенрод», «Гражына», «Дзяды», «Крымскія санеты»), польскамоўныя паэмы і п'есы В. Дуніна-Марцінкевіча, аповесць Ю. Крашэўскага «Хата за вёскай», (1989), паасобныя творы М. Канапніцкай, Б. Пруса, Ю. Славацкага, Г. Сянкевіча, М. Лермантава, А. Пушкіна, І. Франко, Т. Шаўчэнкі, Б. Брэхта, Ё. В. Гётэ, Ф. Шылера і інш.

Рукапіс перакладу паэмы «Пан Тадэвуш» зроблены ў лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту, захоўваецца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларускія пісьменнікі. — Т. 1. — С. 281;
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990). — С. 57;
  • БЭ. — Т. 3. — С. 163;
  • ЛіМ. № 43, 1991. 25 кастр.;
  • ЭГБ. — Т. 2. — С. 45;
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. — Т. 1. — С. 451.