Пятро Прыходзька
Пятро (Пётр Фёдаравіч) Прыходзька (нар. 25 лютага 1920 г., вёска Альшоў, Хоцімскі раён, Магілёўская вобласць — 30 лістапада 2006, Мінск) — беларускі паэт, перакладчык.
Пятро Прыходзька | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 лютага 1920 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 лістапада 2006 (86 гадоў) ці 30 лістапада 2006 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1936 г. працаваў кіраўніком спраў Хоцімскага райкама камсамола. Пасля заканчэння Магілёўскай газетнай партыйнай школы (1938) — адказны сакратар хоцімскай раённай газеты «Калгасная звязда». У 1939 г., пасля заканчэння Хоцімскай сярэдняй школы, паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава ў Мінску. У 1940 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Бранскім фронце, на Курскай дузе, у вызваленні Беларусі, Польшчы, у баях за Берлін, за вызваленне Прагі. У пасляванны час (з 1947) працаваў у акруговай газеце «Во славу Родины» (Мінск), іншых ваенных газетах. У 1953 г. дэмабілізаваны. У 1956 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працаваў у часопісе «Беларусь» (1953—1954), газетах «Звязда» (1956—1957), «Літаратура і мастацтва» (1957—1961), на мінскай студыі дакументальных фільмаў (1961—1966). У 1967—1971 гг. — рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1972—1979 гг. — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Творчасць
правіцьАўтар зборнікаў паэзіі «Голас сэрца» (1947), «Салдаты міру» (1951), «Ранак над Эльбай» (1952), «Пасля развітання» [1958), «Цёплы каравай» (1960), «Вішнёвы агонь» (1963), «Сонца раней узышло» (вершы і паэмы, 1967), «Калінавыя зоры» (вершы і паэма, 1969), «Прызнанне: Выбранае» (1970), «Не здадзеныя вышыні» (вершы і паэма, 1972), «На пераправе» (вершы і паэмы, 1974), «Лірыка» [1975), «Плацдарм» (вершы і паэма, 1978), «Лісты з даў» (выбранае, 1980), «Вячэрняя паверка» (вершы, балады, паэмы, 1982), «Парог памяці» (вершы, балады, паэмы, 1983), «Апаленыя вёрсты» (вершы, балада, паэма, 1986), «Водгулле грому» (1989), «Споведзь любові» (выбранае, 1990), «Каляровыя халады» (1994), «Дар князёўны» (2001), «Позняя восень» (2001), «Любоў без ростані» (2005), кнігі нарысаў «На новых землях» (з П.Багаценкавым, 1954), кніг «Па слядах маланкі» (1991) і «На хвалях часу» (2005). Для дзяцей выдаў зборнікі вершаў «Сустрэча з маленствам» (1967), «Каляка-маляка» (1981), «Сцяблінка» (1986), «Дзе начуе вецер?» (1998), «Бярозавы лісток» (2004), паэму «Сын камунара» (1973).
Узнагароды
правіць- Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1985) за зборнік «Парог памяці».
- Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі.