Пятро Чабор, сапраўднае імя Пётр Пятровіч Ільюкевіч (24 красавіка 1954, Моўчадзь, Баранавіцкі раён — 29 снежня 2021) — беларускі паэт, публіцыст.

Пятро Чабор
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Пётр Пятровіч Ільюкевіч
Дата нараджэння 24 красавіка 1954(1954-04-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 2021(2021-12-29) (67 гадоў)
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, паэт

Біяграфія

правіць

Скончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Працаваў дырэктарам Янавіцкага дому культуры, загадчыкам аўтаклуба пры аддзеле культуры Клецкага райвыканкама, настаўнікам у школах Клецкага раёна.

Быў заснавальнікам і першым старшынёй Клецкага раённага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Друкаваўся ў газетах «Звязда», «Мінская праўда», «Наша слова», «Настаўніцкая газета», часопісах «Вожык», «Вясёлка», «Беларуская мова і літаратура ў школе».[1][2]

Аўтар вядомага артыкула «Без загадаў і адміністравання», змешчанага ў калектыўным зборніку выступленняў дэлегатаў I-га з’езда ТБМ.

Працаваў у міжнародным фондзе «Беларускі кнігазбор».

  • Чабор П., Мельнік М. Скрыжаванне: Вершы. — Мн.: МФ «Беларускі кнігазбор», 1996. ISBN 985-6138-01-7

Крыніцы

правіць
  1. Пятро Чабор | Беларуская паэзія. belarusy.net. Праверана 18 сакавіка 2024.
  2. Пятро Чабор | Беларускія вершы | Белорусские стихи. vershy.ru. Праверана 18 сакавіка 2024.